Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Што Радзімай клічам мы?

Няма галасоў

Што Радзімай клічам мы?
Нашы вуліцы, дамы,
шапаценне ліпаў улетку,
стогн завей сярод зімы.

Нашы нівы, сенажаці
як Радзімай не назваці?
Як аб родненькай старонцы
песні ў святы не спяваці?

Фантазёр

Няма галасоў

У лесе з дедам мы гулялі.
Ў кошыкі грыбы збіралі.
Вось пад ёлкай незнарок
Паказаўся кругляшок.

Кажа дзед:"Расце грыбок."
Я кажу:"Расце дамок.
Вырасце вялікі дом
З перламутравым акном.

Хованкі

Няма галасоў

Мы ў хованкі гулялі.
Я хавала ляльку Алю.
Ян хаваў свой паравоз,
Што прыносіў Дзед Мароз.

А матуля-сіні шалік.
Тата-ад пінг-понга шарык.
Баба Стэфа-акуляры.
Дзед сказаў:"Хаваю мары."

Капітан

Няма галасоў

Я прыдумаў,што дыван
Пад нагамі-акіян.
А падушка,-гэта востраў.
Да яго даплыць не проста.

Стул-мой лайнер на якім
Мы з катом плывём маім.
Я,вядома, капітан,
Што штурмуе акіян.

Акно

Няма галасоў

Я доўга хварэў і глядзеў ў акно.
Ў акне толькі неба мне бачна адно.
Вялізная хмара павісла як кіт.
Тут вецер падзьмуў і праглянуў блакіт.

А потым пачуў я як хвалі гулі.

Сумесна

Няма галасоў

Гучыць дзіцячы шчыры смех,
Свабода рухаў, бестурботнасць,
Яскрава вочы нібы снег
Душою свецяцца на сонцы.

І немагчыма да такой
Іх радасці не далучыцца,
Калі сапраўдны супакой

Новагодні дзіцячы

Няма галасоў

"Навагодні дзіцячы"

Снег пушысты,белы пух
З неба сыпле добры дух
Паглядзіце ў акно
Зіма сцеле палатно

Прыгажуня наша елка
На вяршынцы свеціць зорка
Цацкі,белыя сняжынкі

Каляда

Няма галасоў

Па пустым запарушаным полі
Ды па небе, што свеціцца святам,
З Калядой ў акружэнні анёлаў
Мчыцца радасць у кожную хату.

І нікога яна не абмІне:
Дасць галоднаму свежую скібку,

Сонца ў далонях

Няма галасоў

Сонца затуліла я ў далоні,
Сцішылася, думаю, як быць...
Мо, схаваць яго ў сваім улонні?
Толькі ж як іншым без святла пражыць?

Сонца грэе, грэе мае рукі --
Адыходзіць удалячынь бяда,

Памочнікі

Няма галасоў

Мы ў вёсцы гасцявалі,
Рана прачыналіся.
Калі нас на працу звалі-
Памагчы стараліся.

Мы не проста гасцявалі,
Кветкі добра палівалі.
Мы палолі агарод,
Клалі ягадкі Ў рот.

Дзве салодкія сунічкі-

Мой каток (для дзетак)

Няма галасоў

Гладжу беленкае вушка ў ката я.
Ён як мяккая падушка,ды жывая.
Ён зусім такі маленькі,мой каток,
Але стаў ужо старэнькі на гадок.

Да сябе яго ціхенька прыгарну я,
Хай пагрэе маё сэрца,зачаруе.

Акварыум (для дзетак)

Няма галасоў

Плаваюць за тоўстым шклом
Рыбкі каляровыя.
Рыбка з сіненькім хвастом
І яшчэ тры новыя:

З жоўтай спінкай і рудая
Шпаркая і вострая.
А яшчэ ёсць залатая
Самая дзівосная.

Яе вочкі мільгацяць

Папугайчык (для дзетак)

Няма галасоў

Мой сябрук крылаценькі
Вочкі быццам пацеркі.
Ў блакітных пёрышках,
Жоўценькае горлышка.

Добры талент мае,-
Словы паўтарае.
Я кажу:"Чарлунчык
Добры мой пявунчык."

Ну а ён траскоча:

Куды падзеўся наш настрой?

Няма галасоў

Няма настрою у Акіма
Куды падзеўся , дзе прапаў?
Яго згубіў ты можа сёння ,
Калі на вуліцы гуляў?

Сядзіць засумлены Акім
Павесіўшы свой нос.
Чытае мама кніжку з ім
Крыху паспі сынок.

Куды падзеўся наш настрой?

Няма галасоў

Няма настрою у Акіма
Куды падзеўся , дзе прапаў?
Яго згубіў ты можа сёння ,
Калі на вуліцы гуляў?

Сядзіць засумлены Акім
Павесіўшы свой нос.
Чытае мама кніжку з ім
Крыху паспі сынок.

"Новагодні дзіцячы"

Няма галасоў

"Новагодні дзіцячы"
Весялімся мы сягоння
Вакол елкі навагодняй
Праз мяцель і снег глыбокі
У госьці к нам прыйшла здалеку
Цацкі,зорачкі,сняжынкі
Упрыгожваюць галінкі

Са святой нядзелькаю

Няма галасоў

Са святой нядзелькаю!
Тчэ зіма кудзельку.
Скора будзе у зямлі
Белая пасцелька.

Крохкі лёд на лужыцах
Свеціцца хрусталікам.
А сняжок балуецца,-
Сыпле на ліхтарыкі.

На дамы,на вуліцы.

восень

Няма галасоў

Вы не чулі?Вы не чулі?
Восень ласкавай матуляй
Заспявала:"Люлі-люлі"

У садок нас павяла.
Гамачок з галін спляла.
Каляровы дыванок
Пасцяліла каля ног.

А вятрыска,яе брат,
Пагайдаць нас будзе рад.

сумны Чэсь

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (5 галасы)

У далекім ляску
Жыве Чэсік-лясун.
У куфэрку яго
Толькі сум,толькі сум.

Пашкадуйце яго,
Расчаруйце яго.
Патанцуйце вы з ім
З сумным Чэсем лясным.

Стане ён танцаваць,
Стане песні спяваць,

Восень шыла сарафан

Няма галасоў

Задумала Восень сабе абнову пашыць... I перш за ўсё выбрала залацістыя і чырванаватыя колеры: яны ёй больш да твару.

Першага верасня

Няма галасоў

Дзеньсвяточны,
Дзеньвясёлы.
Пахнуцьяблыкі
Ўсадах.
Мыідзём
Сягонняўшколу,
Ранцыновыя
Ўруках.
Мынастаўніцу
Вітаем.
Адусмешак
Светлыклас,
Наватвосень
Залатая
Вельміпросіцца
Данас

Песенька

Няма галасоў

Назбіраю лісцяў я
У двары,
Што зляцелі з клёніка
Без пары.
Пакладу ў кніжку іх
Між лістоў.
Хай ляжаць, аціхлыя,
Каля слоў.
Хай гавораць-шэпчуцца
Аб вясне.
Хай складаюць песеньку
Для мяне

На прагулцы

Няма галасоў

Нібыцерам,жоўтыскверык,
Гэйты,церам-церамок,
Адчынісваенамдзверы,
Адамкніхутчэйзамок!
Ціхашчоўкнуўлісцік-ключык—
Паднагамі—дыванок,
Жоўты,пышныіпявучы.
—Чыйты,церам-церамок?

Разьлятаюцца дзеці...

Няма галасоў

Разьлятаюцца дзеці,
Свае гнёзды ўюць,
Свае мэты, надзеі,
Жыцьця долю сваю,

Разьлятаюцца дзеці,
Праз жальбу і тугу,
На тваё ўлоньне, сьвеце,
Іх люляць аддаю,

Разьлятаюцца дзеці
Каб драбніць і яднаць

ПАСТУШКОВА ШЧАСЦЕ

Няма галасоў

Міхаська рана застаўся без бацькі і, каб дапамагчы маці малодшых брацікаў гадаваць, згадзіўся пасвіць вясковых кароў і авечак.

ЗЯЛЁНАЯ ЧАРАЎНІЦА

Няма галасоў

У дзяўчынкі Алесі лёс быў нечым падобны да Папялушкінага. Такая ж злая мачаха і яе нядобрая дачка ўсё стараліся дапячы сіротцы.

КОТКА-БАСАНОЖКА (казачная гісторыя)

Няма галасоў

Не абавязкова кот у ботах, а й басаногая котка свайму гаспадару можа прынесці шчасце. Толькі пры ўмове, калі той жыве з Богам у душы.

Талерам срэбным Месяц гарыць...

Няма галасоў

Талерам срэбным Месяц гарыць,
Зьзяе ўсёй моцай поўні,
Пакінуўшы човен латаны, стары,
Сабраўшы аблокаў бавоўну,

Юпітэр стракаты туліцца блізка,
Зь ім дзетак найбольшых чацьвера;

Талерам срэбным Месяц гарыць...

Няма галасоў

Талерам срэбным Месяц гарыць,
Зьзяе ўсёй моцай поўні,
Пакінуўшы човен латаны, стары,
Сабраўшы аблокаў бавоўну,

Юпітэр стракаты туліцца блізка,
Зь ім дзетак найбольшых чацьвера;

Маё дзяцінства.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Расла дзяучынкаю маленькай
Cвяцілі вочкі сінявой.
Збірала матулечка на працу
Дачушку ранняю парой.

А спаць хацелась спазаранку,
Алле ж як сонейка яна ,
Як птушка з маці шчабятала

76

Няма галасоў

Ля сцяжынак злева,справа,
На палянах у бары
Заблішчалі ўраз аб'явы:
"Запрашаем,жыхары!"

А ніжей-драбней,выразна,
Чорнай фарбай крыху збоку:
"Суд адбудзецца адказны
Над зладзейкаю сарокай".

"Віншаванне Абаронцу Айчыны"

Няма галасоў

"Віншаванне Абаронцу Айчыны"
Сення дзень для таты важны
Дзень для смелых і адважных
У яго сягодня свята
Я віншую цябе тата!
Калі вырасту то стану

Калыханка для Мацейкі

Няма галасоў

Скача ў полі верабейка,
Спаць не хоча наш Мацейка.
Заблудзіліся дрымоты,
Пратапталі нават боты.

Я дрымоты пагукаю.
Калыханку праспяваю.
Люлі - люлі, люлі -бай.
Спі, наш хлопчык, засынай.

Вясковыя сябры

Няма галасоў

Ходзіць коцік па двары.
Сонца свеціць угары.
Лапкі мяккія: туп-туп,
У дом пусціце: тук-тук-тук.

Хлопчык у доме тым жыве.
У госці ён мяне заве.
Будзем разам мы гуляць,
Бегаць весела, скакаць.

Камарыкі

Няма галасоў

Звінелі два камарыкі,
Свяцілі два ліхтарыкі,
Заснула немаўлятка-
Маленькае дзіцятка.

Па небе месяц ходзіць,
Дрымоту, сон наводзіць.
Камарыкам не спіцца.
І сон зусім не сніцца.

Камарыкі –званарыкі,

Казачныя чамучкі унука Кірушы

Няма галасоў

- Ты скажы мне калі ласка,
Гэта хто - сяброўка Казка?
А што есць яна і п'е?
І, наогул, дзе жыве?

Змей Гарынавіч- дракон?
І лятаць умее ён?
Галавы ў яго аж тры?
А ці ёсць ў яго сябры7

Калыханка

Няма галасоў

Майму любаму ўнуку Кірушы

Да мяне ты цягнеш ручкі,
Залаты анёлак мой.
Трэба спаць,мой любы ўнучак.
Сонца села за гарой.

Сон ідзе сцяжынкай гладкай
Калыханку запрашаць.
Месяц пухкаю аладкай

Незвычайны дамавік (казка)

Няма галасоў

Дома ў адной сялянскай сям’і жыў Дамавік. Вызначаўся ён тым, што быў вельмі дамавітым.

Машанька з дзядулем і ваўкі (Казка)

Няма галасоў

Пасля выпадку з мядзведзем, дзядуля з бабуляй унучку з сяброўкамі ў лес адпускаць не сталі. А дзядуля ў лес па грыбы з Машанькай пайшоў сам.

Як звяры ў лесе Каляды адзначалі (Казка)

Няма галасоў

Ідзе Ліса па лесе, а насустрач ёй Воўк. Павіталіся, і Ліса гаворыць:
– Вось хутка Каляды, як адзначаць будзем?
– Я звычайна выццём адзначаю, – адказвае Воўк.

Спрэчка колераў (Казка)

Няма галасоў

Колеры аднойчы заспрачаліся. Кожны з іх хацеў быць галоўным. Больш за ўсіх кроычаў Чырвоны колер:
– Я самы яркі, таму ісамы галоўны!

Жураўлі (казка)

Няма галасоў

Непадалёку ад дома, што стаяў на водшыбе, узвышаўся калодзезьны журавель. Ён выцягваў шыю, углядаўся ўдалячынь, дзе на поплаве былі бачны жураўлі. Яму было даспадобы наглядаць за іх танцамі.

Скарбы (казка)

Няма галасоў

У адной сям’і нарадзіліся два сыны-блізняты. Назвалі іх Пятром і Паўлам. Калі яны трохі падраслі, з’явіліся ў іх мары падобныя як яны самі: знайсці скарб.

Прыгоды парасона

Няма галасоў

Летам доўга стаяла сухое гарачае надвор’е. А дома ў куце, быццам быў за штосьці пакараны, стаяў парасон. Быў ён падобны на завяўшую кветку і яму было вельмі сумна. “Дзе ж мой сябар дожджык?

Чароўнае пёрка (казка)

Няма галасоў

У сіроткі Алеські любімым заняткам было пасвіць гусей. Вольнай птушкай адчувала сябе дзяўчынка, выходзячы ўслед за імі на поплаў, а праз нейкі час да сажалкі.

Радзіннае

Няма галасоў

Прывезлі сёння ў госці да мяне
Майго нашчадка - праўнука-гарэзу.
Частуемся з ім салам на ражне
Пад дыспут па касмічнаму прагрэсу.
Хоць сельскі быт яму не ўпершыню,
Усеўшыся на дзедава калена,

Як добра быць маленькім

Няма галасоў

Як добра быць маленькім –
Цябе цалуюць усе,
І мараць, каб салодкімі
Былі сны твае.

Як добра быць патрэбным –
Цябе так любяць усе.
І лічуцца каштоўнымі
Дзеянні твае.

Як добра быць нявінным –

Сонейка і я

Няма галасоў

Сонейка спякотнае –
Я тады самотная.
Сонейка шчаслівае –
Я стала гаварлівая.
Сонейка ярчыстае –
Я заўсёды чыстая.
Сонейка лагоднае –
Я цяпер свабодная.
Сонейка прыроднае –
Я ўсім задаволена.

Дзіцячы сад

Няма галасоў

Я люблю дзіцячы сад:
Тут усё ідзе на лад.
Раніцай я прыхаджу,
У люстэрка я гляджу,
Ці папраўлена спадніца,
Мне бы толькі не спазніцца.
Яшчэ рукі трэба мыць,
Памагчы сталы накрыць.

Вушка і мушка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Забалела ў Тані вушка
Ды не спіцца ёй ніяк.
-Ты не плач, мая дачушка,-
Маці кажа,- а прыляг.
Твая мяккая падушка
Сон прыемны прынясе,
Будзе там цябе жар-птушка
Катаць усюды ў калясе.