Першага верасня
Дзеньсвяточны,
Дзеньвясёлы.
Пахнуцьяблыкі
Ўсадах.
Мыідзём
Сягонняўшколу,
Ранцыновыя
Ўруках.
Мынастаўніцу
Вітаем.
Адусмешак
Светлыклас,
Наватвосень
Залатая
Вельміпросіцца
Данас
Небыліцы
КОТ
На бярозе спеюць грушы,
А на дубе — вінаград.
Кот грыбы на елцы сушыць
I частуе бабранят.
ЦІ ТАК?
У вадзе жывуць вавёркі,
У дупле жывуць бабры.
Совы — ў возеры глыбокім,
А самы — ў густым бары.
Пчолы спяць зіму ў бярлозе,
А мядзведзі — у вуллі.
Конь спявае на бярозе,
Вераб'я ў плуг запраглі.
РЫБАК
На рацэ маторнай
Па глыбокай лодцы
Шчупакоў у мора
Зайкі і ліс
Аты-баты, аты-баты,
Зайкі высыпалі з хаты
I пабеглі
Дружна ў поле
На шырокае раздолле.
Аты-баты, аты-баты,
Ім спаткаўся
Ліс цыбаты
I сказаў:
— Прашу вас, зайкі,
Пагуляць у даганяйкі.
Аты-баты, аты-баты,
Зайкі хуценька —
Дахаты:
Тата з мамай ім казалі,
Каб ад лісаў уцякалі.
Града
Што —
Правер ты —
На градзе
З літараю «р»
Расце?
Пад зялёным
Пахкім кропам
Разлягліся агуркі,
Ёсць радыс,
Пятрушка,
Морква,
Рэпа,
Рэдзька,
Буракі.
I гарох,
I памідоры,
Сельдэрэй,
I гарбузы,
I цыбуля,
I фасоля.
Што не так тут? —
Адкажы.