Небыліцы
КОТ
На бярозе спеюць грушы,
А на дубе — вінаград.
Кот грыбы на елцы сушыць
I частуе бабранят.
ЦІ ТАК?
У вадзе жывуць вавёркі,
У дупле жывуць бабры.
Совы — ў возеры глыбокім,
А самы — ў густым бары.
Пчолы спяць зіму ў бярлозе,
А мядзведзі — у вуллі.
Конь спявае на бярозе,
Вераб'я ў плуг запраглі.
РЫБАК
На рацэ маторнай
Па глыбокай лодцы
Шчупакоў у мора
Вёз рыбак у бочцы.