Зайкі і ліс
Аты-баты, аты-баты,
Зайкі высыпалі з хаты
I пабеглі
Дружна ў поле
На шырокае раздолле.
Аты-баты, аты-баты,
Ім спаткаўся
Ліс цыбаты
I сказаў:
— Прашу вас, зайкі,
Пагуляць у даганяйкі.
Аты-баты, аты-баты,
Зайкі хуценька —
Дахаты:
Тата з мамай ім казалі,
Каб ад лісаў уцякалі.