Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Памочнікі

Няма галасоў

Мы ў вёсцы гасцявалі,
Рана прачыналіся.
Калі нас на працу звалі-
Памагчы стараліся.

Мы не проста гасцявалі,
Кветкі добра палівалі.
Мы палолі агарод,
Клалі ягадкі Ў рот.

Дзве салодкія сунічкі-
Падарунак для сястрычкі:
Яна яшчэ маленечкая,
У таты на каленечках.