Мой каток (для дзетак)
Гладжу беленкае вушка ў ката я.
Ён як мяккая падушка,ды жывая.
Ён зусім такі маленькі,мой каток,
Але стаў ужо старэнькі на гадок.
Да сябе яго ціхенька прыгарну я,
Хай пагрэе маё сэрца,зачаруе.
Памуркоча песеньку ласкава.
А пра што ён думае,цікава?