Хованкі
Мы ў хованкі гулялі.
Я хавала ляльку Алю.
Ян хаваў свой паравоз,
Што прыносіў Дзед Мароз.
А матуля-сіні шалік.
Тата-ад пінг-понга шарык.
Баба Стэфа-акуляры.
Дзед сказаў:"Хаваю мары."
Гэта доўгі быў працэс.
Сонца ўжо зайшло за лес.
Мы стаміліся калі
Мары дзедавы знайшлі.
Ён сядзеў на беражку.
Рыбка пляскала ў мяшку.
"Марыў я пайсці вудзіць,
Каб вам рыбкі налавіць."