Вясковыя сябры
Ходзіць коцік па двары.
Сонца свеціць угары.
Лапкі мяккія: туп-туп,
У дом пусціце: тук-тук-тук.
Хлопчык у доме тым жыве.
У госці ён мяне заве.
Будзем разам мы гуляць,
Бегаць весела, скакаць.
Конік ножкамі цок-цок
Праз палянку на масток.
Дзе падзеўся хлопчык той,
Што гуляць хацеў са мной?
З мамай ў садзе ён бываў,
Хлебам, булкай частаваў.
Нібы срэбраны той званок,
Ліўся хлопца галасок.
Шэры коцік, не сумуй!
Рыжы конік, не бядуй!
Хлопчык у горад перабраўся,
З мамай, татам там застаўся.
Вы пакуль адны гуляйце.
Хлопца ў госцікі чакайце.
Ён прыедзе хутка зноў,
Без сяброў сумуе ён.