Зялёны коцік
Па лясочку, па лужку,
Аксамітным беражку,
Дзе не ходзіць бегемоцік,
Ходзіць там зялёны коцік.
Прачынаецца ён зранку,
Доўга слухае заранку.
А пасля гуляе дзень,
Нібы сонечны прамень.
Гэтак, кажаш, не бывае –
Коцік проста так гуляе.
Ён гуляе за Мацейку,
Немаўлятка-верабейку.
Немаўлятка падрастае,
У госці коціка гукае.
Хутка ножкі падрастуць,
Самі ножкі пабягуць.
Пабягуць яны па траўцы,
Па зялёненькай мураўцы.
Дабягуць туды праз годзік,
Дзе жыве зялёны коцік.