Акварыум (для дзетак)
Плаваюць за тоўстым шклом
Рыбкі каляровыя.
Рыбка з сіненькім хвастом
І яшчэ тры новыя:
З жоўтай спінкай і рудая
Шпаркая і вострая.
А яшчэ ёсць залатая
Самая дзівосная.
Яе вочкі мільгацяць
І загадкава глядзяць.
Не,-я ведаю напэўна,-
Гэта рыбка каралеўна!