Маё дзяцінства.
Расла дзяучынкаю маленькай
Cвяцілі вочкі сінявой.
Збірала матулечка на працу
Дачушку ранняю парой.
А спаць хацелась спазаранку,
Алле ж як сонейка яна ,
Як птушка з маці шчабятала
Званочкам –звала уся сям*я .
Дзяучынку з радасцю прымалі
Жанчыны Вусаускай сям*і
Спяваць вучылі пад буртамі
Збірая у полі буракі.
Спявалі песні і прыпеукі
Тры хлопцы і чатыры дзeукі.
Дзве Лідзі , Глаша і Маруся,
А я танцую і весялюся.
Затым кармілі пад буртамі
Скаромнай ежай і піццём.
Смачней нічога я не ела
Той стравы і пад тым буртом.
I вось цяпер я успамінаю
Цудоуных дзён маіх жыццё.
Дзе усе старалісь ,сагравалі
Сваей душой , сваім цяплом.
I я ніколі не забуду
Сцяжынкі тыя ля балот.
Дзе усе мяне тады кахалі
I зберагалі ад турбот.
10.02.2017 Лілія Воранава (Заяц)