Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Калыханка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Майму любаму ўнуку Кірушы

Да мяне ты цягнеш ручкі,
Залаты анёлак мой.
Трэба спаць,мой любы ўнучак.
Сонца села за гарой.

Сон ідзе сцяжынкай гладкай
Калыханку запрашаць.
Месяц пухкаю аладкай
Будзе Ночку частаваць.

Люлі,люлі,мой маленькі,
Свае вочкі закрывай.
Заўтра дам цукерак жменьку,
Ну, а зараз, засынай.

Хай табе прысніцца казка,
Што нясе спакойны сон.
Спі,мой хлопчык,калі ласка,
Хай табе спрыяе ён.

"Люлі,люлі"-цягнге Ночка
Для маленькіх немаўлят,
А Дрымота склеіць вочкі,
Завядзе ў цудоўны сад.

Там ты будзеш весяліцца,
Феям песенькі спяваць,
Разам з добрай чараўніцай
Зоркі ў кошычак збіраць

Усе знічкі на світанку
Зноў у казку паляцяць.
Ну,а зараз,калыханку
Для цябе будуць спяваць.