Вясёлы дожджык
Песенька для любага ўнука Кірушы
Усё навокал счаравала
Песня летняга дажджу.
Гэта неба пасылае
Нам мелодыю сваю.
Узяў батлейку сваю вецер
І таксама заіграў.
Як спявак найлепшы ў свеце,
Салавей зашчабятаў.
Потым звонка і заўзята
Уступіў птушыны хор.
Ну,а бусел,птах цыбаты,
Быў, амаь, як дэрыжор.
Так аддана і заўзята
Дзюбай-палачкай махаў!
Кіраўнік разнагалосся
Не сцярпеў,заклякатаў.
Барабаніць дождж вясёлы,
Б'е чачотку, бы танцор.
Сыпле радасцю наўкола
І пяе цудоўны хор.
Быццам гліняны збаночак
Пень трухлявы загучаў.
Зазвінеў лясны званочак,
Галаву вышэй узняў.
Васілёк блакітнавокі
Стаў падобны на звязду.
Ён танцуе,лісце ў бокі,
П'е цудоўную ваду.
Сонца,як мастак, малюе
Каляровую дугу.
Дождж з вясёлкаю балюе,
Праганяючы смугу.
Прэч ляцяць усе нягоды,
Зіхаціць уся зямля.
Разам з матухнай прыродай
Напяваю песню я!