Краіна маладая
25-годдзю незалежнасці
Беларусі прысвячаецца
У летнім небе зіхацела
Высока зорка-чараўніца.
Ды вестачка да люду ляцела –
Вітайце незалежную сталіцу!
Вітала зорачку дзяўчынка,
Збіраючы рамонкі ў полі.
А звалі яе Купалінка –
Шчаслівую шукала долю.
Ясную зорачку і я вітаю,
Ніколі каб наш род не згінуў,
Квітней, краіна дарагая,
Зямліца беларусаў-ліцвінаў.
Твайго жыцця хай радаводы
Прайшлі і праз Саветы,
Паляк меў розныя прыгоды,
Згубіла іх lіberum veto.
Багата тут ліхога знойдзеш,
Што часам было даравана,
У дзевяноста першым годзе
Ты была ўсё ж абрана.
Знайшлі мы шчасце-волю,
Блакіт наш мірны небасхілу.
Ваенную бо памятаем долю –
Сыны тут паляглі ў магілах.
У памяці і назаўжды
Заўсёды будзеш ты адзінай,
Малітвай мы ўсе нараклі
Наш беларускі край – Радзімай.