Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Цыган і поп

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 2.5 (8 галасы)

Наняўся цыган
Сена касіць:
Не ў каго-небудзь,
А ў папа!
Кожнаму ж трэба
Падзарабіць…
З золатам
Розныя “па”
Усім,
Як бач, удаюцца:
І цыганам, і папам!..
(Ды нешта
Пачаў я пнуцца…
Вось, дзетачкі, казка вам!..)
Значыцца,
Дагаварыўся
Цыган
Сена касіць…
Ледзь з папом
Не пабіўся;
Крычыць:
“Трэба плаціць,
Бацюшка,
За работу
Такую, – як за каня!
Тым больш,
Я маю ільготу:
Радзімы ў мяне няма!..”
Неяк
дагаварыліся…
Выпілі магарыч*…
Напіўшыся –
пазабыліся
(Сон жа – найлепшы зніч**!..)
А тут –
І сонца на вежы!
Цыган
Напакаваў
Добрую
Торбу ежы.
Бутэльку
З сабою ўзяў…
Пайшоў
З папоўскімі пеўчымі
На бацюшкаву
сенажаць…
Ідзе,
Не мінае ні дзеўчыны,
Ні бабы (такая масць!)
Прыйшоў-паглядзеў –
Завохкаў:
Вялікая дужа
Раса;
Бусел яшчэ
Не клёкаў;
Не лётала
І аса…
“Уранку касіць
Няможна, –
Кажа цыган пявунам. –
Пудам
Расінка кожная!
Трэба паснедаць нам…”
А пеўчыя: што ж?
І рады!..
Селі
Снедаць яны
(“Цыган – мастак
На парады!” –
Думаюць
Пявуны…)
Глядзяць:
І сонца, як бачыш,
Пачало прыпякаць
(Ну, чым ты
Яму аддзячыш?!..
Хіба што – супрацьстаяць!)
“Удзень
Касіць нам нельга, –
Кажа пеўчым
Цыган. –
Млосна!
Давайце абедаць...”
(Што ж –
Ізноў у бур’ян!..)
Абедаць – яно
Не снедаць:
Елі гадзіны з дзве…
(Пеўчыя – “бацьку”
Вераць:
Не раўнуючы,
як сабе!..)
“Зараз, –
Цыган з натугі
Кажа, –
Трэба паспаць:
Каб здор завязаўся…
Другі!
Усім –
Адпачываць!”
“Калі ж, –
Пытаюцца пеўчыя, –
Атаву будзем касіць?!”
“Адвячоркам…
Во! дзеўчына!..
Не сенам жа толькі жыць?!”
Паспалі
Да вечара; ўсталі…
Смаліць!
Глытнулі вады…
“І цяпер, –
Гледзячы ў далі,
Цыган
выдаў. –
Не да касьбы!..
Камары!
Дай, божа, ім веры!..
Ну што, мае друганы!
Значыцца,
Час вячэры…
Раскладайцеся, пявуны!..”
Павячэралі.
Торба – пустая...
“Ну а зараз, –
Кажа цыган, –
І дахаты пара…
Вунь – зграя
Ваўкоў!
Мінула капкан!..
І тая
Пайшла дадому…”
……………………………
Прыйшлі
дахаты яны…
Цыган,
Напусціўшы стомы,
Пайшоў да папа: “Ух, ты!..
Ные – спераду,
Ззаду…
Малады ж яшчэ –
Паміраць!..
Давай, бацюшка,
Плату:
Скасілі
Усю сенажаць…”
……………………………
Заплаціў яму поп
(Без здачы!)
За работу, як абяцаў.
І даў яшчэ –
У прыдачу! –
Пірог…
Ды цыган прыстаў:
“Не, бацюшка,
Гэтага – мала
За такую работу…
Дай
Яшчэ мне мяса;
Ці сала...
Смялей!
Не заціскай!..”
Поп
Пачаў таргавацца:
“Хопіць без сала табе!..
Канешне,
Нялёгкая праца…
Дык піў жа-еў на касьбе!”
“Ну, бацюшка! –
Кажа цыган. –
Не даў ты мне
Трохі сала…
Дык ведай: я –
Варажбіт (не галган!)
Каб тваё сена –
Травою ўстала!..”
Закурыў ён люльку,
Сплюнуў у бок;
Ды пайшоў сваёю пуцінаю:
Вымяраючы шпарка
За крокам крок
(Не дружыць цыган з хацінаю!..)
А поп?.. Назаўтра
Паехаў сам
З пеўчымі
Сена грэбці…
Глядзіць – і праўда:
І тут, і там
(Ледзь не наклаў
У лэпці!..)
Замест – сена
(“Божухна мой!”)
Трава стаіць!.. Ды пахне
Так, што поп, –
Са сваёй барадой! –
Упоруч –
Чахне ды чахне!
“Ай-яй-яй! –
Хрысціцца поп. –
Не даў я цыгану сала…
А так…
Вось дурань жа! Асталоп!
Уся
Работа прапала…”

________________________________________________
* Магарыч (разм.) – пачастунак, які наладжвае той,
хто атрымаў прыбытак ад якой-небудзь здзелкі, –
удакл. аўт.
** Зніч – святы агонь у язычнікаў, – удакл. аўт.