Пчала і шэршань
Я. Коласу
1
Прыйшла вясна. Расцвіла зямля.
Выраслі ў лесе кветачкі…
Ой жа! пахучыя: “Дзынь! – ля!-ля!” –
Спяваюць! бы мілыя дзетачкі.
Сінеюць нябёсамі васількі…
А паміж імі, ваконцамі,
Нібы астравы ва ўлонні ракі
Бялеюць рамонкі сонцамі…
Усюды каханне расце, цвіце
(Якое вясною горачка?!)
І тут, і там – у любым куце! –
Як у лясочку добрачка!..
Вунь! зацвіла чаромха ў гаі!
Звіняць камарыкі, мушкі;
Мільгаюць вясёлкаю матылькі…
(Дзе вочкі твае?! Дзе вушкі?!)
Камарыкі носяцца: “Піў!-піў!-піў!”
Хоць і нябачны іх тварыкі,
Як апануюць – ды неўспадзіў!
(Не моцна кусаюць камарыкі!..)
Мушкі-пяюшкі гудуць, гудуць,
Адна за адною ганяюцца;
Крыльцамі звоняць: пяюць, пяюць!
Смяюцца – нібы заляцаюцца!
І матылёчкі крылкамі – жух! –
Ціха зямлю абдымаюць;
Жоўценькі, сіненькі, беленькі пух –
Крылкі іх так і лунаюць!..
Бярэзінкі зноў апранаюць убор…
А елкі – зялёныя струны
Пафарбавалі ў салатавы ўзор…
Недзе зязюлька кукуе.
Цёпленька, весела (як у раі!)
У беларускім лесе!..
Вы мне не верыце?! Дзеткі зямлі!
Схадзіце! ну хоць бы на ўзлессе!..
Ды гляньце! як расквітнела зямля!
Як на поўныя грудзі
Дыхае бацькаўшчына! – уся!
(І што ёй грэшныя людзі?!)
2
…Пчолка вылецела з вулля.
Вясёленькая (не ў скрусе!)
Паляцела яна (спакваля)
Мядочак збіраць на лузе.
Радасна, добранька па вясне!
Збірае мядок…
Аж чуе?
Шэршань недзе гудзе-пяе:
Прыгожа! – нібы малюе
У пералівах песні сваёй
І елачак цуда-іголкі,
І бярэзінак пышны строй…
Вось – падляцеў да пчолкі;
І кажа: “Пчолачка! Песня мая!
Будзь ты маёю жонкай!..
Якія мы слаўныя: ты ды я!..
Як пройдземся нашай старонкай –
Упоруч! разам! адно з адным! –
Камарыкі, жабкі (ды мушкі!)
Ад зайздрасці той аж сойдуць на дым!..
Ах! пчолка... Якія істужкі
Я хачу табе падарыць!” –
І шэршань дастаў з-пад крылкаў
Свой падарунак… з яловай кары
(Відаць, ад любові пылкай!..)
“Не, пачакай… Ну, гасподзь з табой!.. –
Пчолка яму спявае. –
Давай наўперад, любімы мой,
Мёду мы назбіраем.
А потым, шэршню (такой бяды!)
Па восені – і пажэнімся…
Я – паляцела! Старайся і ты…
У лістападзе сустрэнемся…”
І паляцела пчолка збіраць
Мядок (на кветачкі-краскі!..)
Нават – спрабуе сабе падпяваць
(Не трэба ёй іншай казкі?!)
Цэлае лета працуе яна,
Паболей мядку прыпасае;
Стараецца зранку і дацямна…
Аж перадыху не знае…
А шэршань?.. Кожную ноч сядзіць
У цеснай гнілой асіне.
Толькі раніца зазвініць
(Толькі ночка астыне!)
Выпаўзе ён з асіны сваёй,
Пагрэе на сонцы цельца;
Пачэша лапкай адной, другой
Патыліцу, шыю, каленца…
Ды ляціць у суседні гай:
Пагульвае, скача спрытна;
Нічога не робіць (быццам – бай…
Кожнаму ўлетку сытна!..)
Патанцуе каля ракі…
А ўвечары? Зноў да асіны:
Вылежвае крылкі, спіну, бакі, –
Смокчучы кветкі ажыны…
І так, забыўшыся на жыццё,
Прагуляў ён цэлае лета…
Восень прыйшла! Апала лісцё.
Цёплых дзянькоў карэта
Паляцела ў другія краі…
Холадна стала, вятрыста.
І тут, і там – у лузе!-ў гаі! –
Кветак няма – ўсё чыста!
(Тут бы, здаецца, і казцы канец?!)
Нанасіла пчолачка мёду, –
Ой, малайчына! Ай, маладзец! –
Цэлую, з верхам, калоду!
Ёсьцека з чым зіму перажыць!..
Пафарбавала (ажынай!)
Губкі свае; і… сама ляціць
Да шэршня…
Што за карціна?!
Мілы сядзіць (жаніх-жаніхом!)
Ля дзвярэй, на асіне.
Холадна ў хаце (асінавы дом
Не тыя праблемы падкіне!..)
Бедненькі шэршань!.. Так адубеў,
Што і ляцець ён не можа
(А некалі ўлетку ягоны спеў
Грымеў – хіба што да Сожа!)
“Ну што, шэршань, – пытае ў яго
Пчолка. – Будзем жаніцца?..
Твой падарунак: яловы! – о!-о!-о! –
Мая (ад Ларана!) спадніца
Упрыгожыла (хто б прадказаў?!)
Да новамодных экспрэсій!..”
Можа б, другое што адказаў
Шэршань…
Ды ў стане дэпрэсій –
Голаду, смагі; ці маразоў –
Разгаварыцца складана…
Не адчуваючы дзён-часоў
(Бы ные адкрытая рана…)
Толькі… лапкамі паварушыў
Шэршань; піснуў: “Піў!..-піў!..
Не лезь, мая пчолачка… Ой! не цешся…
Не лезь! бо – удавой застанешся…”