Памочнікі
— Пагаворым сёння, дзеткі,
Што вы ўмееце рабіць?
Даглядаць у садзе кветкі,
Мыць падлогу, цацкі шыць?..
— Градку я магу паліць, —
Пахвалілася Марынка.
— А я — грубачку паліць, —
Голас падала Ірынка.
— Ну, а ты што можаш, Пеця?
— Ездзіць на веласіпедзе.
— Ну й памочнік! Проста клас! —
Засмяяўся дружна клас.