Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Норка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

— Мамка, што гэта за норка?—
Пацікавіўся Сярожа.
— Тут жыве, сыночак, норка —
То звярок такі прыгожы.
— Паглядзець яго мне можна?
Я цішочкам, асцярожна.
— Норка злая, як сабака.
Пакусае — будзеш плакаць.
У знаёмых на падворку
Пакажу табе я норку.
Для яе зрабілі клетку
З драцяной густою сеткай.