Лісічкі
У лясочку, дзе узгорак,
Можа, сорак ладных норак.
Дружна там жывуць лісічкі —
Рыжаватыя сястрычкі.
А яшчэ у тым лясочку
Смачныя растуць грыбочкі
(Падабабачкі, лісічкі…),
Птушкі цінькаюць. Сінічкі.
Бабка Хіма мне казала,
Каб да лета пачакала.
Будзе цёпленькі дзянёчак —
І мы сходзім у лясочак.