Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Наша сямейка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Стала Ніна ля стала
І малюнак пачала
Маляваць алоўкам.
Гэтак спрытна, лоўка!
— Вось і лапкі, і галоўка,
І пушысты хвосцік…
Гэта мой любімы коцік.
А яшчэ я намалюю
Хатачку яму малую.
І канечне, тату, маму,
І сястрычак Кацю, Машу,
Брацікаў Грынька, Андрэйку —
Будзе ўся наша сямейка!