Норка
— Мамка, што гэта за норка?—
Пацікавіўся Сярожа.
— Тут жыве, сыночак, норка —
То звярок такі прыгожы.
— Паглядзець яго мне можна?
Я цішочкам, асцярожна.
— Норка злая, як сабака.
Бабка
— А ці можаце вы, дзеткі, растлумачыць,
Што ж у нашай мове слова «бабка» значыць?
Ніна: Ну, вядома ўсім — «бабуля» —
Маміна ці татава матуля.
Лена: То старэнькая жанчына.
Лісічкі
У лясочку, дзе узгорак,
Можа, сорак ладных норак.
Дружна там жывуць лісічкі —
Рыжаватыя сястрычкі.
А яшчэ у тым лясочку
Смачныя растуць грыбочкі
(Падабабачкі, лісічкі…),
Птушкі цінькаюць. Сінічкі.
Наша сямейка
Стала Ніна ля стала
І малюнак пачала
Маляваць алоўкам.
Гэтак спрытна, лоўка!
— Вось і лапкі, і галоўка,
І пушысты хвосцік…
Гэта мой любімы коцік.
А яшчэ я намалюю
Хатачку яму малую.
Малінаўка
Стулілася ля вёсачкі Малінаўка
Сіротка-яблыня малінаўка.
Пад восень, нібы маці хросная,
Частуе дзетак і дарослых.
А яблычкі — ружаватыя,
Салодка-кіславатыя.
Ласка і дзеці
— Памажыце, ну, хоць трошкі!
Я ў пянёк ушчаміў ножку.
Калі ласка, калі ласка! —
Просіць міла звярок ласка.
Просьбу-кліч пачулі дзеткі,
Што на ўзлеску рвалі кветкі.
— Пацярпі яшчэ хоць трошкі —
У мароз
Не бойся, дзіцятка, зімовае стылі:
Яна ж загартоўвае ўсіх.
А ручкі твае каб не мерзлі, не стылі —
Надзень рукавічкі на іх.
Заранка
Так заліваецца заранка —
Падворак песняй поўніцца.
А за ракой зара-заранка
Успыхвае напоўніцу.
Аўсянка
Я для птушачкі аўсянкі
Кашкі навару — аўсянкі.
Вечарочкам мне аўсянка
Праспявае калыханку.
Памочнікі
— Пагаворым сёння, дзеткі,
Што вы ўмееце рабіць?
Даглядаць у садзе кветкі,
Мыць падлогу, цацкі шыць?..
— Градку я магу паліць, —
Пахвалілася Марынка.
— А я — грубачку паліць, —
Голас падала Ірынка.