Двое скупых
Прадаў цыган
На рынку каня,
Ішоў дадому (у табар).
Недзе вые
Ваўкоў гайня
(Дарога лягла праз явар…)
Дзень быў халодны
(Ветраны год!..)
Моцна бярэ, працінае
Вецер цыгана, –
Аж навылёт!..
Ідзе цыган, памірае…
Тут па дарозе
(Паміж завей,
Што завываюць страшна)
Едзе нехта...
Возчык-габрэй!..
Цыган да яго і кажа:
“Друг! падвязі!..”
Той у адказ:
“Далёка, баця?..” – “Не вельмі! –
Смяецца цыган. –
Да вёскі “Намаз!..”
Ратуй!.. Трэскаюць бельмы!..”
“А колькі
за фурманку
Мне дасі? –
Габрэй вылупіў зрэнкі. –
Конь – не казённы…
Хоць я ў гразі,
Ды ведаю ўсе расцэнкі!..”
“Дваццаць капеек! –
Цыган спакваля
Зарагатаў. – Не многа?!”
“Не-е-е. Мала.
Давай рубля.
Не блізкая, баця, дарога. –
Пярэчыць цыгану
Возчык-габрэй. –
У вас, цыганоў вусатых,
Грошай тых –
Хоць вошамі прэй.
Бач! ты, які пузаты!..”
Таргаваліся,
таргаваліся;
Сышліся –
на паўрублі
(Абое
яны баяліся
Грошы
губляць па зямлі…)
“Толькі – грошы
Наперад… Без слоў! –
Кажа габрэй. – Цыгане!
Скруціш потым…
Вас, цыганоў,
Ведаю я…” – “Па каране?..” –
Спрабуе
Пажартаваць цыган…
Даў ён габрэю грошы.
Сеў на воз:
Нібыта – той пан.
Стала… мацнець пароша.
Праехаў трохі?
Яшчэ халадней
Стала цыгану: зубы –
“Стук!” ды “лом!” –
Пад спевы завей;
Аж! пасінелі губы:
“Гэй! друг!..
Ага!.. Угу!..
Вярні мне дзесяць капеек;
Я на грыўню
З вярсту прабягу!
Зусім замёрз! Анямею!..”
“Не-е-е! – кажа
Возчык-габрэй. –
Дагаварыліся, баця,
І – справе канец.
Твае мне “гэй!”
Не прыбаўляюць багацця.
Хочаш прабегчы?
Бяжы сабе
На міленькае здароўе!
Мне ўсё роўна
(Не ў галаве!)
Вось табе, баця, выслоўе:
Думай, як хочаш?
Хоць па злабе!
Мне – да звязды Давыда:
Ехаць з табою
Ці без цябе…
Клянуся гонарам Жыда!..”
Не хоча цыган
(Нейкі падзіў!)
За возам дарэмна бегчы:
Грошы ж –
за ўвесь
Прагон заплаціў!..
Паспрабаваў ён легчы,
Схавацца вужакаю,
З галавой,
У паліто асенняе…
Дарэмна ўсё!
Лютай зімой
Маецца ўсё карэннае…
Праехаў
яшчэ ён трохі
Ды зноў
Да вазака-габрэя:
“Вярні хоць дзесятку;
Сінее кроў!
То холадам б’е, то прэе…
Пяць капеек?
Не грошы – дым!
Вярні!.. Ці верыш у бога?!”
“Не. Не вярну!” –
Стаіць на сваім
Габрэй (чарнее дарога…)
Сядзіць цыган
На возе (што пень.)
Ужо – здубянеў
Як корч...
І ночка яму –
Нібыта дзень;
Дзянёчак –
Нібыта ноч…
Зубоў не чуе;
Маўчыць; кляне
Ушчэнт дарогу-зладзейку…
“Вярні, дружочак,
Хоць бы мне… –
Просіць цыган. – Капейку…
Божа!.. Злітуйся!..
Мо, ёсць “Кагор”?..
Ты ж чалавек – харошы…”
“Не-е-е, – кажа габрэй, –
Дагавор,
Ён –
даражэй за грошы.”
І...
не спусціў
Скупы габрэй
Цыгану
ані капейкі;
Яшчэ мармыча
(Сярод завей!)
Пра лёс
няшчаснай габрэйкі!..
Скупы ж цыган?
Так і не злез
З праклятага
воза габрэя
Да
канца дарогі…
Тут лес
Ужо
за спіной чарнее.
Прывёз яго жыд
У табар; спіхнуў
З воза, – як тую калоду…
Бо сам цыган –
Нібыта заснуў,
Забыўшы сваю пароду…