Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Добры знаёмы

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.3 (12 галасы)

В заповеднике (вот в каком – забыл!..)
У. Высоцкі

Выбралі ў нейкай вёсцы
Новага старшыню
(З радасці? Ці са злосці?..
Не ведаю: як каму...)
Чын не такі ўжо вялікі –
На сяле старшыня…
Ды як для каго?! Бо бзыкі
Розныя носіць зямля.
Разумны – на кожнай працы,
Як ты яго не круці,
Розуму не растраціць
Ні па якім жыцці...
А дурань? Як ён ні пнецца
(Хоць ты царом пастаў!)
Дурнем і застанецца, –
Ад усялякіх спраў.
Словам, пан Цырубалка
(Новы, значыцца, “бог!..”)
Заганарыўся шпарка, –
Ад галавы да ног:
Адпусціў бакенбарды,
Гальштук купіў дарагі…
Галоўнае ж – стаў упарты
Барацьбіт за правы!..
Закрыў незалежную прэсу
(Тую, што супраць улад!)
Каб жа ягоную “мессу”
Слухаў “бязмозглы” брат,
Зрэдку пан Цырубалка
Капейку даваў мужыку
(“Кіруюць і хлебам, і палкай!..” –
Дэвіз такі – на руку!..)
І ўсе хадзілі-баяліся
Слова супраць сказаць…
Потым жа – прызвычаіліся:
Ніхто не хацеў канаць…
Так ён, бач, ганарыцца,
Што зусім да яго
Ужо – і не падступіцца!
Да п’янага ж?.. Больш таго:
Аблае! – у круг, паўкругам!..
Такі, значыць, стаў кіраваць:
Як кажуць, даўжэзным крукам
І носа ўжо не дастаць!..
Бачыць ва ўсім крамолу;
Садзіць людзей у астрог…
Ніхто без яго дазволу
Нават... дыхнуць не мог.
Сядзіць ён неяк, сумуе
У канторы сваёй:
Без дай прычыны цікуе
За мухай адной, другой…
Да галаўнога болю
Думае, чым бы яшчэ
Яму праславіцца ўволю
(Не воляю!.. Так сабе…)
“Трэба адкрыць цырульню, –
Вырашыў старшыня. –
Увесці дэкрэт агульны:
“Вусы – як у мяня!”
А каб вусы не збрывалі,
Знізіць падатак на газ…
Вось і грашовыя далі,
Віно!.. і слава для Нас!”
З гэтай ідэяй мулкаю
На вуліцу ён зірнуў…
Аж бачыць: ідзе той вулкаю
(Ажно старшыня ўздрыгануў!..)
Чалавек незнаёмы…
(Божа! Ратуй!.. Атас!..)
Ледзь старшыня да комы
Ідэямі не пагас…
“Музыка! Альбо – паэта! –
Калоціцца старшыня. –
Зняславіць жа на паўсвета!..
Адкуль яна – тая гайня!..
Апрануты... ў стылі Гойе;
Бязвусы; у піджаку…
Яшчэ напіша дурное…
Бачыў я іх на вяку!..
Ох!.. чалавек – падазроны:
Не малады, не стары;
Так! не панскай кароны;
І – не мужыцкай кары…
Ідзе сабе, курыць цыгарку;
Пад ногі паплёўвае…
Да-а-а!
Вось майму лысаму карку
І незадача… Бяда-а-а!”
“Гм! – рашыў Цырубалка, –
Трэба праверыць яго:
Хто ён і што; я з малку
Не веру – ані ўва што!..
Тым болей – звярам двухногім!..”
Паклікаў ён
сакратара:
“Слухай! ты, бык бязрогі!
(Ажаніцца б – пара! Пара!..)
Бачыш інтэлігента?”
“Бачу! пан старшыня!”
“Пазбаўлю на месяц рэнты;
Душа мая – шырыня,
Мора-рака бязмежная…”
“Да-а-а!” – пяе сакратар…
(Так і цякла б пацешная
Размова ў людзей, без мар…
Ды старшыня прыпомніў,
Чаго сакратар прыйшоў…)
“Сонца губляе промні…
У жылах чарнее кроў…
Спытай у таго “варэнніка”,
Што ён за птушка… Давай!
Мо, злодзея (ці пісьменніка!)
Занесла ў наш ціхі край?”
“Добра, пан Цырубалка!” –
Выпаліў сакратар.
І кулем кінуўся (шпарка!)
Выконваць загад…
“Мака-а-ар!
Толькі – праўду даложыш! –
Крычыць старшыня ў спіну
Сакратару. – Я вожжы
Аслаблю! Не бойсь!..”
– “У!-гу-у-у!..” –
Данеслася
сакратарова.
Дагнаў незнаёмца ён…
І кажа, – нібы карова,
Мыкаючы на варон:
“Наш новы!.. Пан Цырубалка!..
Новы, значыцца, бог!..
Ні нейкі снегір!.. Ці галка!..
Арол!.. Аб абедзьвух ног!..
Пытаецца: “Што ты за птушка?
Мо, злодзей?..” З якога канца?!”
…Паглядзеў, пачасаўшы за вушкам,
Прахожы на пасланца;
Адказвае: “Друг мой мілы!
Скажы свайму старшыні,
Што ён (да любой магілы!)
Дурань з дурняў… Ідзі!” –
Закурыў ён цыгарку строгую,
Плюнуў пад ногі як след;
Ды пайшоў сваёю дарогаю…
Сакратар – заляцеў ў кабінет…
“Ну, хто гэта?” – вус старшынёвы
Ценем азмрочыў твар…
“Ды нейкі ваш добры знаёмы!” –
Ледзь выдыхнуў сакратар.
“Знаёмы?.. мой!.. Што за лажа?! –
Цырубалка зароў. –
Макар! Кулак – не прамажа!..”
“Я?.. гэта!.. – шукаючы слоў,
Залапатаў Макарка, –
Так зразумеў…” – “Кажы!
З чаго паэт-небарака –
Друг старшынёвай душы?!” –
Ледзь Цырубалка словы
Не глытае; зараз…
“Гэтага ён не мовіў, –
Дрыжыць сакратар у адказ. –
Ды ясна сказаў (для смеху!)
Што вы, пан старшыня,
Дурань з дурняў…
Ва ўце-е-еху!
Вы праўды хацелі!.. Я?-я!-я!..
Я проста – падумаў!.. Міжволі!..
Што той, хто не знае вас,
Так не сказаў бы!.. Ніколі!..
Даруйце!.. ў апошні раз!..”
Пайшоў сакратар
у прыёмную,
Сціраючы
слёзы са шчок…
Цырубалка ж –
дастаў скаромную *
Бутэлечку
(што для ног?..)
Выпіў! –
Душой успацеўшы…
Скрывіўся, –
Бы мыла з’еўшы…
Забыў
пра цырульню сваю;
Ды рэнту –
Сакратару…

________________________________________________
* Скаромны – 1. Уст. Паводле рэлігійных прадпісанняў
– забаронены для яды ў час посту (пра мяса, сала,
малако і г.д.)
2. перан. Разм. Непрыстойны, – удакл. аўт.