Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Амін, кароўка, амін!

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.4 (12 галасы)

Ж ы д
Дай, бог, майму дзіцяці
Розуму наперад,
А мужыцкаму –
Ззаду!..
З народнага

Ці то Поўня скакала: “Гоп-гоп!..”
Ці то Месяц свяціў напалову…
А ўкраў неяк тоўсты поп
У адной жанчыны карову...
Ды завёў небараку ў свой хлеў…
Усю ноч поп хадзіў ды дзівіўся:
Як жа ён, крадучы, не самлеў…
“Што тут дзіўнага? Богу маліўся! –
Усміхнуўся таўшчэзны святар.
І пад раніцу, ўжо засыпаючы. –
Барані ты мяне, мой аўтар,
Заўсягды!..” –
так сказаў, пазяхаючы...
А тым часам – як толькі ўзышло
Той жа раніцай цёплае сонца;
Толькі певень расправіў крыло;
Толькі поп, так стамлёны бясконца
Ад учыненай ноччу бяды,
Захрапеў з насалодаю звера
Між пярынаў, падушачак… ды
Нейкага іншага пер’я, –
У той час?..
На ўскрайку сяла
Жанчыначка забедавала:
“Ой! адна кароўка была!
Адна-а-а… І тая прапа-а-ала!..
Ой! ты, бо-ожа мой!.. Што ж мне рабіць?!”
Так крычала яна, галасіла;
Быццам смерцю запахла: не жыць!
(З пахам смерці ўзрываецца сіла.)
Назбіраўся сялянаў натоўп…
Як бы вам не было тое дзіўным,
А прачнуўся, прыбег нават поп;
І з прасоння, словам наіўным,
Заспяваў той жанчыне на вуха:
“Ну, не верне карованьку скруха!..
Не шкадуй, маладзіца, грошай…
Будзь заўжды праваслаўнай – харошай!
Закажы малебен...
Дасць бог,
Можа знойдзе кароўка парог!..”
(Што ж параіць пасля граху?)
Прадала жанчына, што мела.
Сабрала грошай крыху…
Прыйшла да папа нясмела…
Заказала малебен…
А дзяк?!
Яшчэ больш пахуднеў ад злосці:
“Ну, як жа?! Ну, як жа так?!
Мы – абодва з ім “ягамосці!..”*
Што ж, ён – поп!.. і карову ўкраў;
І яшчэ з недалёкай дзеўкі
За малебен капейку ўзяў!..
Мне ж – толькі спяваць прыпеўкі?!”
Зайздросна дзяку, да слёз…
Прыйшоў да папа ён і кажа:
“Святы божа (ад вербных лоз!)
Сваіх служкаў пароўну мажа!..
Падзяліся, бацюшка мой,
Хоць бы тым, што ўзяў за малебен;
Нам – адзіны ў свеце сувой**…
Я ж – таксама богу патрэбен!..”
Паскробшы высокі лоб:
“Не-е-е, мой дзяча, – адказвае поп. –
Гэта, брат, толькі мой даход...
Так што думай, друг, напярод:
“Чым” і “як” зарабляць на харчы!..”
Вядома: папоўскае вока
(Крычы тут; ці не крычы)
Што воўчага горла спёка…
У папа, кажуць, дзве рукі:
Адна – што хрысціць; другая –
Што бярэ, –
нават, снегам мукі.
(А той, што дае?.. такая
Рука невядома папу!..)
Ну, значыць – пачаўся малебен.
Тут дзяк (аж на ўсю царкву!)
Узяў-заспяваў па патрэбе:
“Маладзіца маладая,
Твая кароўку жывая:
У паповым хляве
Раве-е-е!..”
Бачыць поп: не прайшоў яго сказ;
Трэба! трэба дзяліцца з дзякам!..
Ён і грымнуў дзяку ў адказ –
Праспяваў ад душы, са смакам:
“Маўчы лепш, дзяча,
Будзе і табе ўдача:
Падзелім каравіну
Напалавіну-у-у!..”
Як пачуў тое злосны дзяк?..
Злосці ў сэрцы – як не бывала!
Узрадаваўся няўзнак,
Заспяваў – быццам з’еўшы сала:
“Святы божа! Святы божа сын!
Памяні бабіну кароўку… Амі-ін!”
10.01/23.04.2004.
________________________________________________
* Ягамосць – Яго Вялікасць, – удакл. аўт.
** Сувой – сцежка, – удакл. аўт.