Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Семя

Няма галасоў

На далонь маю
Малое
Легла
Семя ільняное.

Як пясчынка
Ўсё адно.
Ды сапраўдны скарб
Яно.

Бо схаваны ў ім —
Ці чулі? —
Абрусы, чапцы,
Кашулі,

Трапяткія
Фартушкі,
Як вясёлкі —
Ручнікі.

Толькі хто б
Мне мог сказаць,
Як жа іх
Адтуль дастаць?