Авадзень
Хоць малы я,
Хоць малы —
Трошкі большы
Ад пчалы, —
Ды, ледзь мой
Пачуе зык,
Уцякае з поля
Бык.
Конь,
Хоць я і не сілач,
Ад мяне
Ляціць наўскач.
Крута ўскінуўшы
Хвасты,
Ад мяне —
Ў кусты, ў кусты —
Па іржышчы
Стрымгалоў
Уцякае
Гурт кароў.
Злосны я
Ў спякотны дзень.
Хто ж такі я?
Авадзень!