Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Рыбакі

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 2.6 (5 галасы)

Ранак светлы ў росах ззяе.
Да засмужанай ракі,
Басаногія, спяшаюць
Рыбакі.

Трапятаць у вёдрах будуць
Плоткі, карпы, шчупакі...
Разматалі дружна вуды
Рыбакі.

Селі.
Сонца — вышай, вышай,
Ды... не тонуць паплаўкі.
Дзень сядзяць у чуйнай цішы
Рыбакі.

А калі дамоў плятуцца,
З іх сустрэчныя смяюцца:
— Ды ў вас голыя бакі,
Рыбакі!

А назаўтра — ледзьве золак —
Да засмужанай ракі
Зноў бягуць гурмой вясёлай
Рыбакі.