Мак таўкуць камары
На гары,
На гары
Мак таўкуць
Камары.
Гэй, старайся ж,
Талака, —
Будзе з маку
Мука!
Камарыкі
Мак таўкуць —
З той мукі
Бліны спякуць.
I смаўжоў
На мосце
Пазавуць
У госці.
Будуць есці
Смаўжы —
Вельмі важныя
Мужы,
Камарам
Паклоны біць,
Хорам іх бліны
Хваліць:
— Ну й бліны,
Ну й бліны!
Лезуць самі
Ў рот яны!
Вось якія
Камары —
Блінапёкі-
Майстры.
Можа й з вас
Кагосьці
Пазавуць
У госці.
Пакаштуеш
Бліна з маку —
Праглынеш язык
Ад смаку!