Хто такі дзіка-абраз?
“Хто такі дзіка-абраз? –
У мяне пытае Стас, -
Ён маленькі ці вялікі?
І ці праўда, што ён дзікі?”
Каб не енчыла дзіцё,
Спазнаю спярша пра ўсё,
А пасля яму чытаю,
Ў мурагу каля дарожкі
Ў мурагу каля дарожкі,
Нібы цар са світай траў,
Дзьмухавец з даўжэннай ножкі
Наваколле аглядаў.
Прыкідаў па-гаспадарску:
Дзе тут кветак недарод?
Меркаваў пашырыць царства
І падоўжыць ца
Ці казка, ці быль...
Сястрыца неяк Янку павучала:
“Калі адчуеш смагу летнім днём,
Не пей з капытца, брацік, што папала!
Аслухаешся – станеш казлянём!”
Ды дзе там! Быў малеча гэткі неслух!
Павучок і муха
На зялёненькі дубок,
Што расце за дальнім лесам,
Апусціўся павучок -
Непаседа і гарэза.
Ўсё агледзеў там і тут
І за нейкую гадзіну
Павуціння парашут
Нацягнуў паміж галінак.
Казачка пра зязюлю
А вы такую казку чулі?
У дальнім лесе ў даўні час
Жыла-была адна зязюля…
Вось пра яе і будзе сказ.
Яна гарэзай-весялухай
Між іншых птушачак расла,
Але бацькоў сваіх не слухаць
Курачка Раба
Жылі калісьці дзед і баба.
Ў іх кураня было рабое.
І знесла яйка курка Раба,
Ды не прастое – залатое.
Дзед яйка біў – яно не б’ецца.
Бабуля біла – не разбіла.
А мышанё забегла ў сенцы,
Ад крадзенага не пасыцееш
Было калісь два сына ў чалавека.
Яны ў пяшчоце бацькавай раслі
Не тое, каб зусім ужо няўмекі,
Але ні ў чым майстрамі не былі.
Гады над імі птушкамі ляцелі -
За летам - восень, зімушка, вясна…