Павучок і муха
На зялёненькі дубок,
Што расце за дальнім лесам,
Апусціўся павучок -
Непаседа і гарэза.
Ўсё агледзеў там і тут
І за нейкую гадзіну
Павуціння парашут
Нацягнуў паміж галінак.
Толькі сеў, каб адпачыць
Каля новай сваёй хаты,
Як аднекуль жук ляціць –
Гэткі важны і рагаты.
Павітаўся з павучком,
Пра надвор’е пагутарыў,
А пасля - бачком, бачком –
Зноў зляцеў кудысьці ў хмары…
Павучок крыху паспаў
І, прачнуўшыся, паснедаў…
Ды зусім засумаваў
Без сям’і і без суседа.
-Мне бы сябра для душы
Ці вясёлую сяброўку!
Я бы з імі не тужыў,
І не жыў бы гэткім воўкам!
Толькі так ён пажадаў –
Бы шапнуў каму на вуха -
Як з суседняга ліста
Да яго зляцела муха.
-Прывітанне, павучок!
Мо паклічаш мяне ў госці?
Пад сабой не чую ног -
Так стамілася я штосьці!
-Ну, канешне жа, заходзь!
Я гасцям заўсёды рады!
Не захочаш есці, хоць
Напаю цябе гарбатай!..
Дзень гасціла муха, два –
Смачна ела, мякка спала,
Ўсё змятала са стала,
І гудзела, і жужжала…
Павуцінне ёй – батуд:
Запаўзае, і - ў падскокі…
Тыдні, месяцы… Прысуд?
Як цярпець такое? Колькі?
Павучок і так, і сяк:
“Не пара табе дадому?”..
А яна ў адказ: ”Нішцяк!
Мо, пайсці табе самому?”..
Ад нахабства павучок
Ажно ледзь не апрытомеў…
Ды, прысеўшы на лісток,
Адзіноцтва свае ўспомніў….
Вось цяпер бы, ды – туды,
Каб ад госцейкі схавацца …
Мо сыйсці? Такой бяды,
Што няма куды дзявацца!...
Ўзяў за нітку – і зляцеў…
І пакінуў дуб зялёны…
І пайшоў, куды глядзеў,
Пасылаючы праклёны…
З той пары пайшло: павук
Ў ліпкай сетцы павуціння -
Найвялікшы вораг мух
І сяброўства супраціўнік.