Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Зоркі выпалі ў бары

Няма галасоў

Вы не бачылі, сябры, —
Зоркі выпалі ў бары!

Дзе ні глянеш,
Ўсё гарыць чырвоным ззяннем.
Пад лістамі ля пянькоў —
Сотні зоркіх аганькоў.

Свецяцца жарынкі —
Цёплыя смяшынкі,
Сонечныя дочкі —
Зваблівыя вочкі.

У бары, у бары
Дол увесь іскрыцца,
У бары, у бары
Выспелі суніцы!

Іншыя вершы аўтара