Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Бегаў зайчык...

Няма галасоў

Бегаў зайчык па сумётах,
Пагубляў панчошкі.
Акалелі, азалелі
Зайчыкавы ножкі.

Босыя сляды на рэчцы
Як пабачыў Вася,
Клікаў зайчыка пагрэцца
Ды не дагукаўся.

Дзе лядок,
дзе сняжок,
Зайчык — коўзь,
зайчык — скок, —
У лясок дарожка:

Трэба воўну шукаць,
Ніткі прасці і сукаць,
Трэба зайчыку вязаць
Новыя панчошкі...

Іншыя вершы аўтара