Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Журавінка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Хто дурэе цэлы дзень?
Хто гудзе, як авадзень?

Ведаем: дзяўчынка —
Плакса-Журавінка.

Не вітаемся мы з ёй,
Капрызуляю такой.

Ды шкада дзяўчынкі —
Плаксы-Журавінкі.

Запрасілі плаксу ў круг:
— Глянь, які зялёны луг!

Чуеш — пчолаў
Зум вясёлы.
Мёд для нас збіраюць пчолы.
А якія тут рамонкі!
Як ручай спявае звонка!
Гэта ж — проста лю-ба-та...
Гэй, у скокі — гой-та-та!

Затрымалася слязінка.
Заўсміхалася дзяўчынка.
Рукі ў бокі,
Рукі ў бокі —
I пайшла за намі ў скокі!