Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Доктар Таня

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Тата, што ж ты захварэў?
Можа, ўпотай снегу з’еў?
Ці лядзяш пасля работы
Недзе абсмактаў употай?
Ці лічыў каля гадзіны
З форткі хуткія машыны?
Ці ў мароз пайшоў у летніх
Тонкіх-тоненькіх шкарпэтках?
Ці забыў надзець ты шарф —
Бегаць ён перашкаджаў?
Ці твая, магчыма, шапка
Так і засталася ў шафе?..
Ну нічога, любы мой,
Мы падлечымся з табой...
Каб не знацца
З трасцай гэткай,
Тату выдам я сакрэты:
Есці снег не трэба болей
Аніколі-аніколі,
У мароз лядзяш смактаць,
Шарф пушысты забываць,
Тоўстыя надзець шкарпэткі —
Каб было цяплей, бы ўлетку,
Загадзя выцягваць з шафы
Цёплую, як печка, шапку,
А найлепей будзе жыцца,
Як са спортам падружыцца,
Бо хваробы ўсе тады
Знікнуць раз
I назаўжды!