Юля i варона
Юля, Юлiя, Юльяна.
Называюць яе панна.
Павольнаю iдзе хадою.
За ёй - хлопцы чарадою.
Пытае Янка: «Вы, напэўна,
Усяго свету каралеўна.
Цi заморская прынцэса,
Што тут робiце ля лесу?»
«Што раблю тут менавiта?
Сёння рана йшла са свiтай,
Убачыла я кракадзiла
I карону пагубiла».
«Карр-алева, карр-карр-она, -
Ад смеху душыцца варона. –
Карр-кадзiлы, карр-алi
Нiколi ў лесе не жылi!!!»
«Ты чаго раскрыла рот? -
Варону запытаў Фядот. –
Яна наша Карралева!!!
Ты б не карркала, лепш спела».
Варона на дубку дзiвiцца:
«Вось як яна - iмператрыца,
Такая ж i з мяне спявачка,
Але пяю я лепш, чым качка:
«Карр-карр-алева ў лес хадзiла,
Спужалася там карр-кадзiла.
Згубiлася яе карр-она,
Таму за-карр-кала варона».
верасень 2011 г.