Цяльпук
Мiшка, Мiхасёк, Мiшук,
Кажуць на яго: «Цяльпук».
Цi гавораць: «Мiхасёк,
Мешкаваты ты, мяшок».
Усё ня добра цяльпуку.
Хлопцы пойдуць на раку,
А ён з iмi не iдзе —
Цяжка плаваць на вадзе.
Iдуць хлопцы у садок —
Сядзiць ў хаце цяльпучок.
Сарваць яблык на галiне —
Рук цяльпук нiяк не ўзнiме.
Бабуля кажа: «Мой унучок,
З´еў бы смачны пiражок.
Еш, мiленькае дзiцятка,
Будзеш дужы, як цялятка!»
I узяў ён пiражок,
I цалуе у бачок.
Есць пiрог ужо дваццаты,
Пiражкам ён вельмi рады:
«Нiякi я не цяльпучок,
Ем я жвава пiражок!»