Сярожа i садок
Заўтра свята - наш сынок
Iдзе першы дзень ў садок.
Увесь вечар ён збiраўся
I прыгожа апранаўся.
Пяць разоў за ноч уставаў -
Так садка свайго чакаў.
А пад ранiцу,наш Божа
Салодка так заснуў Сярожа.
У садок свой не пайшоў,
А ўвечары збiраўся зноў...