Як добра быць маленькім
Як добра быць маленькім –
Цябе цалуюць усе,
І мараць, каб салодкімі
Былі сны твае.
Як добра быць патрэбным –
Цябе так любяць усе.
І лічуцца каштоўнымі
Дзеянні твае.
Як добра быць нявінным –
Клапоцяцца ўсе,
Каб захаваць заветнымі
Помыслы твае.
Хай кожны будзе дбайным,
Сумленне прынясе,
Дзяцей пакінем годнымі
Крывіначкі свае.
Маленства крокам хуткім
Па белай паласе
Праходзіць, станем кроткімі,
Чысцюткімі ў расе.