Як добра быць маленькім
Як добра быць маленькім –
Цябе цалуюць усе,
І мараць, каб салодкімі
Былі сны твае.
Як добра быць патрэбным –
Цябе так любяць усе.
І лічуцца каштоўнымі
Дзеянні твае.
Як добра быць нявінным –
Сонейка і я
Сонейка спякотнае –
Я тады самотная.
Сонейка шчаслівае –
Я стала гаварлівая.
Сонейка ярчыстае –
Я заўсёды чыстая.
Сонейка лагоднае –
Я цяпер свабодная.
Сонейка прыроднае –
Я ўсім задаволена.
Дзіцячы сад
Я люблю дзіцячы сад:
Тут усё ідзе на лад.
Раніцай я прыхаджу,
У люстэрка я гляджу,
Ці папраўлена спадніца,
Мне бы толькі не спазніцца.
Яшчэ рукі трэба мыць,
Памагчы сталы накрыць.
Вушка і мушка
Забалела ў Тані вушка
Ды не спіцца ёй ніяк.
-Ты не плач, мая дачушка,-
Маці кажа,- а прыляг.
Твая мяккая падушка
Сон прыемны прынясе,
Будзе там цябе жар-птушка
Катаць усюды ў калясе.
Вожыкаў пінжак
Вожык шыў сабе пінжак,
Ды не лезе ён ніяк.
Стаў лічыць свае іголкі,
Ды не ведае ён столькі.
Пайшоў вожык да вужа,
Той не бачыць, дзе мяжа.
Пайшоў вожык да ваўчыцы,
Та згубіла ўсе нажніцы.
Калыханка
Добрай ночы, мой малыш!
Ты яшчэ адзін не спіш…
Прытуліся да матулі,
Каб суседзі не пачулі.
Гулі-гулі, гулі-гулі
Ты адзіны ў матулі.
Кацяняты ўжо спяць,
Іх у кошкі ажно пяць.
Злосны камарык
Ваню сёння спазаранку
Усе чулі аж на ганку:
Так крычаў, што няма мочы
І заплюшчыў свае вочы.
А крычаў наш Ваня ноччу,
Бо камар ужыгнуў вочка.
Ходзіць бедны па пакоям
І няма яму пакоя.