Пра хлопчыка Федзю
Разышоўся хлопчык Федзя:
Малпу ўхапiў за нос,
I набiў свайго мядзведзя,
Наступiў кату на хвост.
Мацi кажа: «Федзя, Федзя,
Ну цi можна так рабiць?»
Паглядзеў ён на мядзведзя
I гаворыць: «Буду бiць!»
Сабралiся цацкi, лялькi,
Падалiся да Наталькi.
Iх Наталька ўciх шкадуе,
Падкiдае i цалуе.
I пытае Федзя мацi:
«Дзе падзелiся сябры?
Iх няма нiдзе ў хаце,
Цi катаюцца з гары?»
«Усе твае ўжо цацкi-лялькi
Прыжылiся ў Наталькi».
«I не хочуць больш да Федзi, -
Кажуць так яму суседзi, ̶
Так вось можна неўзабаве
Пагубiць усiх сяброў.
I нiчога не паправiш,
Не вярнуцца яны зноў».
Ён абуў свае сандалi
I падаўся да Наталлi.
Кажа дзеўчыне знарок:
«Ад цябе ўцёк бычок.
Ён стаiць, гаворыць: «Му,
Я не ведаю чаму».
Пакуль бегала Наталька,
Ён забраў ўсе цацкi-лялькi.
Стаў iх гушкаць, цалаваць:
«Буду сам вас шкадаваць!»
май 2011 г.