Неразумны парсючок
I
Слухай, дзетка, калi ласка,
Вось такая выйшла казка.
Неяк ладны парсючок
Выйшаў цiха на лужок.
I гаворыць парасятка:
«Не указ мне свiнаматка.
Я адзiны з парсюкоў,
Што не слухае бацькоў.
Хачу свет заваяваць,
У iм адзiны кiраваць».
Кажа здзiўленая мацi
Неразумнай парасяцi:
«Раскажы ж ты мне хаця,
Як ты пойдзеш у свет, дзiця?
Як ты будзеш у свеце жыць,
Калi толькi стаў хадзiць?
Капыты твае слабыя,
Лыч нiчога не нарые.
I мазгоў менш, чым у куры.
Любы звер цябе абдурыць.
Хочаш ты валодаць светам?
Хiба шчасце толькi ў гэтым?»
Парсючок маўчаў, як сыч,
I уцёк, задраўшы лыч.
II
I пабег у свет парсюк,
Выйшаў ён на дзiўны луг.
А вакол ̶ гуляе лета,
Водар ад духмяных кветак!!!
Недзе там цячэ рака,
I ўбачыў ён быка:
«Вось дык звер: карова быццам,
Мяне нават не баiцца?»
«Вось цiкавы пятачок, -
Кажа парсюку бычок, -
Смешных я такiх не бачыў,
Будзеш мне служыць, - зазначыў, ̶
А не будзеш паслухмяны -
Завяду цябе да мамы».
«Слухай, дзiўная карова,
Я скажу табе два словы:
Розум свой ты дзе забыла?
Там, дзе вымя пагубiла?
Я не слухаю бацькоў,
А паслухаю кароў?!
Дык вось, вымя каб знайшла,
Малака мне прынясла.
Я ж пайшоў гуляць па свеце,
Пакуль сонейка ў леце».
III
Адпачыць парсюк прысеў,
Як аднекуль выйшаў леў.
«Што за вельмi дзiўны кот,
Лысы ўвесь, спiна, жывот,
Ды з касматай галавою,
Ганарыцца сам сабою?»
Кажа: «Я ў свеце цар,
I табе я гаспадар!
А не будзеш мяне слухаць,
З'ем цябе я, аблавухi!»
Парсючок яму ў адказ:
«Кот аблезлы - мне указ?!
Я не слухаю бацькоў
Буду слухаць тут катоў?!
Жалудоў мне прынясеш,
Калi хочаш, сам паеш.
I каб грыву мне падстрыг,
А не зробiш - дам пад дых».
Кажа гледзячы ў твар :
«Я цяпер у свеце цар!!!
Забяру тваю карону,
Пакуль цэлы ̶ марш дадому».
«Вось дык смех – парсюк з каронай!» -
Раскрычалася варона.
Выйшаў парсючок на трон,
Быццам свету чэмпiён.
I загад усiм чытае,
Што яго нiшто не дбае,
Будзе ўсё, як мае быць.
«Вы павiнны мне служыць!!!»
IV
Тут выходзiць з лесу лiска,
Уся гаворыць па-англiйску.
Модная на ёй спаднiца,
Залатыя завушнiцы:
«Hello, pig! How do you do?
Лепш я пана не знайду.
Ты з усiмi пасварыўся
I сабой заганарыўся.
Але добра, так i быць,
Буду я табе служыць.
Ўсё зраблю, што загадаеш.
Асалоду атрымаеш
Ад таго, як я слугую,
Не спаткаеш больш такую.
Самы ладны парсючок ̶-
Лепшы ў свеце сябручок,
У цябе пятак, як гузiк,
Як iдзеш - трасецца пузiк.
I вушамi лапацiш,
Што здаецца паляцiш.
На баку татуiроўка,
Цi прысохла то вяроўка.
Я табе хачу прызнацца:
Ты такая «Piggi»-цаца!!!
Кожны ведае камар
Наша Piggi-superStar!!!
Хочаш смачных жалудоў?
Да мяне пайшлi дамоў».
Парсючок развесiў вушы,
Розум стаў яго не дужы.
Ён iдзе, як скажа лiска:
Тут цiшэй, тут вельмi cлiзка.
Тут цябе я пранясу,
Ногi не мачы ў расу.
Выйшлi да нары яны:
Поўны жалудоў збаны,
Мёд, авёс, грыбы, арэхi -
Вочы ў парсюка пабеглi.
Самай рознай саланiны.
Л: «Не хапае мне свiнiны.
Нешта я не так сказала.
Я хачу паесцi сала.
Вой, iзноў кажу не так.
Ты прабач мяне, пятак».
Яму лье яна вiно
I паказвае кiно.
Кожны раз гаворыць: «Please».
Гэта зброя хiтрых лiс.
I танцуе, i гарцуе,
I ў пятак яго цалуе,
I адмыла брудны бок,
А парсюк усё чмок i чмок:
«Лепш мяне глядзiш за мацi!»
Цi ёсць розум ў парасяцi?
Вельмi смачна ён паеў,
I ад радасцi змарнеў.
Бачыць сон ён каляровы,
Чуе ў сне матулi словы:
«Я цябе, сынок, знайду,
Трапiў, мiлы, ты ў бяду».
Ён ад гэтых слоў прачнуўся ̶
У палоне апынуўся.
Звязаныя лыч i ногi,
I лiсы ўжо голас строгi.
V
Выйшла мацi на лужок:
«Дзе ж ты, дзе ж ты, мой сынок?
Ты на што пайшоў галодны
Вандраваць у свеце цёмным?
Лес ля дома, блiзка рэчка.
Дзе ты знойдзеш лепш мястэчка?
Ранiцай спявае салавей
Сваю песню для свiней».
Чуе сэрцам, чуе мацi,
Што не добра парасяцi.
I бяжыць, не чуе ног:
«Дзе ж ты, дзе ж ты, мой сынок?»
Папыталася ў быка,
Бык дае ёй малака:
«Твой сынок гарэзны нейкi,
Розныя гаворыць здзекi».
«Штосьцi ты мне хлусiш бык,
Шкодны ў цябе язык».
Тут сустрэўся мацi леў,
Плача: «Я яго не еў.
Парсючок твой злосны нейкi
I адны гаворыць здзекi.
I карону адабраў,
Грыву стрыгчы загадаў.
Я скажу, як цар прыроды,
Нарабiў твой хлопец шкоды».
«Слухай ты, што ў свеце першы,
Мой сынок чытае вершы
Пра рамонак, васiлёк,
Ён пакрыўдзiць б вас не змог».
I пытае мацi ў дрэў:
«Можа, парсючок тут еў?»
I пытае ў травы:
«Пра яго не чулi вы?»
I пытае вецярок:
«Падкажы мне, дзе сынок?!»
I ў адказ гавораць ўсе:
«Ты б не верыла лiсе.
Ты хутчэй бы паспяшала,
А то зробiць з хлопца сала».
VI
Кажа лiска: « Усё, парсюк,
Не ўцячэш з маiх ты рук.
Зараз я цябе паважу,
Потым на агнi засмажу.
Той не ведае, як быць,
I ад жаху ўвесь дрыжыць.
Да лiсы прыбегла мацi.
Грукацiць, каб чулi ў хаце.
I спужалася тут лiска,
I забыла пра англiйскi:
«Хто прыйшоў там, што за ён?»
Мацi кажа: «Паштальён.
Бандэроль да вас ад воўка
I цiкавая паштоўка».
«Ну, i што там ад ваўка?»
«Я прынесла парсюка.
Таго, што кажа свету цар
I ўсiм нам гаспадар».
«Нешта блытае ваўчок,
У мяне ж той парсючок».
«Вам патрэбна распiсацца,
Жартавала я, за зайца».
Лiска вылезла з нары.
М: «Зайца на, трымай, бяры»
Атрымала ў хвост i ў бок.
I ляцела з усiх ног.
Развязала мацi сына.
Вось жалобная карцiна.
Плача цiха свiнаматка:
«Маё ж мiлае дзiцятка,
Як бы ў свеце ты пражыў,
Калi ты бацькоў забыў?»
Словы мацеры, як пытка.
Парасяцi cтала брыдка.
Апусцiў чырвоны нос,
I стрымаць не можа слёз:
«Ты прабач мяне, матуля,
Больш за ўсіх цябе люблю я.
Роднага люблю я тату.
Калi пусцiш зноў у хату,
Не ўцяку ад вас нiколi,
Стану лепшы я ў школе,
Будзеш мною ганарыцца,
Больш не буду я сварыцца.
Што ж iзноў намоклi вочы?»
«Я ад радасцi сыночак!»
Зразумела парасяцi:
Усiх мацней - каханне мацi.
Мацi любiць i лiхое,
I неразумнае такое,
Усё адно ж ̶ яе дзiцятка.
Напячэ яна аладкаў.
Дзеткi бегаюць вакол,
Сядуць разам ўсе за стол.
Няма шчасця больш у свеце,
Калi разам бацькi, дзецi.
VII
Увесь свiнны гуляе хлеў,
Прыйшлi ў госцi бык i леў.
На ўвесь свет iдзе гамонка.
Плачуць, то смяюцца звонка.
Сёння ў гэтай хаце свята,
У доме ўсе iх парасяты.
Пiлi, елi, хрукацелi,
Разам з салаўём запелi.
Атрымаўся слаўны хор.
Воўк чуць ў лесе не памёр.
красавiк 2011 г.