Казачка пра песцiк i тычынку
I
Жыла-была адна прынцэса
Ў бацькоўскiм замку каля лесу.
Даўно памерла яе мацi.
I гадаваў адзiны бацька.
I вось, аднойчы, пасля балю
Да таты дзеўчыну пазвалi.
«Мая, каханачка, пястушка!
Мая, маленькая дачушка!
Як трэба для тычынкi песцiк,
Патрэбны i жанiх нявесце».
«Тата! Песцiк i тычынка!
Я не маленькая дзяўчынка!»
«Табе ўжо дваццаць год вось-вось,
Да нас засватаўся Савось».
«Савось? Хто гэта? Сын савы?
Яго ж не убачыш з-за травы?
Ён ходзiць з торбай цi з «авоськай»,
Таму завуць яго Савоськай?
Цi можа ён жуе авёс,
Таму i клiкаюць Савось?»
«Cавось вядомы пан палескi
I хлопец ён такi някепскi.
Ён разумны ўжо занадта
З нашай бульбы робiць нафту.
Ты ведай, з гэтым хлопцам, Ядзя,
Мы будзем усе ў шакаладзе.
Хоць гэты, можа, зробiць дзедам,
Яго пазваў я да абеду».
«I не завi — з'ядзiм ўсё самi,
Дзяцей каб звалi савасямi!
Цi будуць клiкаць савяняты!
Цi дзецi беларускай нафты!»
«Ты ўсе мне выяла вантробы,
Нiхто табе не даспадобы.
Кажаш, прынц нямецкi Ёхан,
Ён таўсматы, быццам бохан.
А прынц арабскi Мухамед
Увесь закручаны у плед.
А прынц шатландскi Эндзi Горам,
Адзеў спаднiцу ̶ нейкi сорам.
Грузiнскi прынц стары Георг,
Па iм даўно ўжо плача морг.
А прынц icпанскi Тэадор,
Чырвоны, быццам памiдор.
А вось польскi пан Кастусь,
Даўгашыi, быццам гусь.
Прынц iзраiльскi Iосiф,
Нешта ўсё шукае ў носе.
Прынц галандскi Дамiнiк,
Падышоў i раптам знiк.
А балгарскi прынц Фiлiп,
Той да нечага прылiп.
Украiнскi прынц Мiхайла,
Толькi думае пра сала,
I салярый як купiць,
Сала смачненька капцiць.
Прынц расейскi Елicей,
Кажа: «Налiвай ды пей».
А прынц эстонскi Урмас Струла,
Пакуль прадставiўся ̶ заснула.
А прынц Кубы дуе губы,
I не любiць нашай бульбы.
А прынц чэшскi,
Носiць чэшкi.
Крыстафер ̶ той вельмi cумны,
Робiн ̶ надта ўжо разумны.
Карл у каханнi прызнаецца,
Педра ўвесь час смяецца.
Тодар вершыкi чытае
I раз-пораз пазяхае.
Лi, той з вузкiмi вачыма,
Кожны раз праходзiць мiма».
«Спадабаўся мне Сiмон,
Сяброўка ўзяла ў палон».
«Ведаеш, мая ж Ядвiга,
Ад цябе ў мазгах адлiга.
Ад тваiх ужо выкрунтасаў,
Жанiхоў няма запасаў».
Ядзя кажа, сцiснуў зубы:
«Едуць сватацца з-за бульбы.
Толькi ў нашым родным краi
Расце бульба залатая.
I ўся замежная бяднота
Iдзе да райскага балота.
На мяне ты, тата, давiш,
Па каханню выйду замуж.
Трэба мне такi жанiх,
Каб ён лепшы быў за ўсiх.
Хоць босы ходзiць па расе,
Але каб не такi, як ўcе».
«Хiба з простага народу,
Нейкi ёсць яшчэ за бродам.
Кажуць, слаўны хлопец Змiцер,
Тры разы ён ездзiў у Пiцер.
Нiц нiцам у яго нiчога.
Хацiна, быццам бы бярлога.
Саломай крытая страха ̶
Такога хочаш жанiха?
Лепш не знойдзеш сваяка,
Чым такога бедняка».
«Ведаеш, хачу такога,
Няхай i хатачка ̶ бярлога,
Няхай хоць будзе самы горшы,
Але каб не любiў за грошы.
Ну i што тут бедны, голы,
Альбы быў зашжды вясёлы».
«А чаму не весялiцца,
Калi зубы на палiцы.
I чаго тут сумаваць,
Калi зубы ляскацяць».
I пайшла за брод дзяўчына,
Бедны дзе жыве хлапчына.
Што ўзяць, калi бядняк,
Але ўсё зусiм не так.
II
Вядома, мачаха Камiла
Дзяўчынку вельмi не любiла:
«Ты доўга будзеш яе песцiць?
Падлогу не умее месцi!»
«Ты хочаш, каб мая дачушка
Стала нейкай папялушкай?»
«Твая разбэшчаная «песта»
Не намяшае нават цеста!»
«Добра, што ты нешта мяшаеш!
Цi ты нас со свету зжываеш?»
Ад караля жанчына, моўчкi,
Рабiла розныя прымочкi,
Каб з дому дзеўчына сышла
I з iмi разам не жыла.
I караля таксама сплавiць.
Адной у каралеўстве правiць.
Яна, што хочацца рабiла
I толькi подласцi чынiла:
З замежным панам ̶ на спатканне,
Са свiтай ў лес на паляванне.
I гэта жонка караля
Падбiла неяк жураўля.
А птушку выхадзiў хлапчына,
Быццам родненькага сына.
Вось такi ён той Змiтрок ̶
У душы у хлопца Бог.
Каб стаў здаровы журавель ̶
Клаў у чароўную купель.
У ваду i травы, i настоi,
Даваў яму свае напоi.
Прайшоў усяго адзiн дзянёк,
I паляцець жураўлiк змог.
Змiтру гаворыць журавель:
«Прасi што хочаш за купель,
I за сваё выратаванне,
Гатоў я выканаць жаданне».
«Жаданне ̶ не пустыя словы,
Няхай усе будуць здаровы!»
«Прасi што-небудзь для сябе!»
«Каб людзi не жылi ў журбе».
«З табою не дагаварыцца,
Але, каб нам не пасварыцца,
За сэрца добрае, хлапчына,
У падарунак — журавiна.
Ты ведай, з гэтай журавiнай
Стаць багачом табе магчыма.
Быць багацейшым самым ў свеце,
Цi ёю ратаваць ад смерцi?
Вось выбар стаў перад табою.
Ты сам адчуеш усё душою».
I навiна пра журавiну
Дайшла да караля жанчыны.
I выдае указ Камiла,
Каб свiта ягаду здабыла.
I едзе рана ставiць свiта
Капкан, каб трапiў у яго Змiцер.
А сябар Змiцера кажан,
Аднёс да замку той капкан.
Паклаў пад царскi стол у садку,
А сам схаваўся ў цяньку.
III
Жыў за бродам нехта Змiцер,
Сапраўды, ён ездзiў у Пiцер.
Хоць запраўляў у штаны ён свiтар,
Але ведаў поўна лiтар.
I замежных розных моў.
Вучыў пiсьменнасцi кароў.
Карове кажа: «Mon amour».
У адказ яму карова: «Му»
Карове кажа ён: «Banjour»
А тая зноў гаворыць: «Му»
Ходзiць хлопец па лясочку
I яму ня спiцца ноччу.
Няма часу для сябе,
Калi недзе хто ў бядзе.
Ён усiм дапамагае,
Лепшай долi не чакае.
Капусту пасадзiў ля хаты,
Пацягалi ўсю зайчаты,
Вiшнi смачныя шпакi.
«Ешце, ешце, сябрукi!»
Ведаў песцiк i тычынку,
Кожную любiў лiчынку.
Кожны ў лесе павучок
Ведаў хто такi Змiтрок.
Акуляры на ўсiм твары,
Быццам у камбайна фары.
Нехта скажа: «Разяваты!»
Але кожнаму ён рады.
IV
П: « Я адна за брод iду,
Каменнi кiдаю ў ваду».
I папала жабе ў бок -
Жаба дуе пузырок.
Пiў гарбату таракан ̶
Смецце кiнула ў стакан.
Без роздуму ўсё шкоду чынiць ̶
Збiла палкай павуцiнне.
I за гэта павучок
Ядзьку закруцiў ў клубок.
«Вас непрыемнасцi чакаюць,
За мяне вас пакараюць!»
I смяюцца мошкi звонка:
«Будзе ўсё, як скажа пчолка.
Яна з пасекi ляцiць,
Чуеш, як яна гудзiць?»
«Не нiчога я не чую,
I вас бачыць не хачу я.
I мне свет ваш невядомы,
Шукаю хату я з саломы!»
«А я пчолка, жу-жу-жу,
У вулей я нектар нашу,
Дзе жыву — не раскажу,
Мёд табе не пакажу,
Не чапай, бо укушу,
У свой вулей не пушчу!»
«Не патрэбны мёд мне, пчолка,
Адкажы мне лепей, Зорка,
Дзе жыве нехта Змiтрок,
Самы бедны хлапчучок?»
«Ну ты скажаш — самы бедны!
Сэнс ад тваiх слоў дарэмны!
Скажу так, што той Змiтрок
Дзеля нас сапраўдны Бог.
Уся забродная аколiца
На Змiтра аднога молiцца!
Ад яго табе што трэба?
Адразу бачу, што не хлеба!
Хочаш стаць яго Багiней?
Не. Такую ён пакiне.
На сябе калi глядзела?»
«Тварам ладная i целам!»
«У галаве духi, спаднiцы,
А душа без таямнiцы.
Трэба паглядзець, магчыма,
На свет iншымi вачыма.
Дам табе, мая дзяўчынка,
Свае вочы на хвiлiнку».
I ўбачыла прынцэса:
Iншым стаў зусiм узлесак.
Вакол поўзаюць жучкi,
Мурашкi, мошкi, павучкi.
Мiж сабою размаўляюць
I дабра усiм жадаюць.
Апынулася дзяўчынка
Ў свеце песцiка з тычынкай.
I ўзяла сама пылок,
Вырабiла свой мядок.
I ад шчасця ўзляцела:
«Я цяпер ўсё зразумела!!!
Вось якi ён, свет чароўны,
Усякiх розных гукаў поўны!!!
Вакол столькi прыгажосцi,
Няма месца ў свеце злосцi!!!
Не патрэбна крыўдаваць,
Хачу з вамi сябраваць!»
«Раз цяпер такiя мары,
У падарунак ̶ акуляры.
Колер светленькi, ружовы.
I дзякуй за такiя словы.
Там за бярозай стаiць скрыня.
Адчынеш. А у скрынi – дыня.
Унутры вератяно,
Да хлопца прывядзе яно».
Скрыню дзеўка адчынiла,
Узяла дыню, падзялiла.
Дала таракану, пчолцы,
Жабе, павуку па дольцы.
Жаба грае на губе:
«Ты забыла пра сябе!»
«Вось цяпер я буду знаць,
Як прыемна частаваць!»
I кружыць вератяно,
I саткала палатно:
«Вось табе на ўсё жыццё
З траў духмяных палатно».
«З iм, ̶ расказвае дзяўчыне, ̶
Станеш лепшай гаспадыней.
Усё, хадзем, няма мне часу,
Да Змiтра пайшлi адразу».
Iшла за iм дзяўчына доўга,
Бо ж не роўная дарога.
То панюхаць трэба кветку,
Пакуль цвiце яшчэ улетку,
Паздароўкацца з лiсою,
З кабановай чарадою.
З кожным ўсякiм пяць хвiлiн.
«Не туды прыйшлi зусiм!
Трэба нам iсцi назад.
Добра хоць, што часу шмат».
Пакружылi разоў дзвесьце,
Да Змiтра прыйшлi, нарэшце.
I ўбачыў ён дзяўчынку:
«Вось цiкавая тычынка!»
I яна стаiць на месцы:
«Вось якi цiкавы песцiк!»
Сталi моргаць акуляры,
Быццам у камбайна фары.
Левы, правы паварот,
Кружыць, кружыць карагод.
I, стамiўшыся з дарогi
Яму ўпала дзеўка ў ногi.
Ён занёс яе да хаты,
З траў сваiх зрабiў гарбаты.
Дзеўчына напоi п'е,
Кажа: «Быццам я ў сне.
Ну, якi ты гаспадар!!!»
I цалуе хлопца ў твар.
I ружовы акуляр
Загарэўся, як лiхтар.
Пацалунак спадабаўся,
Хлопец моцна закахаўся.
I звяртаецца да песты:
«Ядзя, будзь маёй нявестай!»
Быццам арэол мiж iх.
«Змiцер - мой цяпер жанiх!!!»
V
Камiла з каралём тым часам
Елi ў садку каўбасы.
Былi таксама i прысмакi:
Мачанка, дранiкi i ракi.
«Мой залаценечкi, Яўген,
Найлепшы ў свеце, «superman»!
Чароўны вось табе напой,
(I будзе вечным твой спакой!)
Мы вып'ем, мiлы, за каханне!»
Сама ̶ амаль ужо ў капкане.
Яўген той кубак уздымае,
Камiла у капкан трапляе.
Кароль – жанчыну супакоiць,
Сваёй травой хацеў напоiць.
«Гэта ж яд, я пiць не буду!»
«Дык ты давала мне атруту?!»
А Камiла кроў губляе,
I зусiм ўжо памiрае.
Паляцеў за брод кажан,
Змiтру кажа пра капкан.
Хлопец лекi стаў збiраць,
Каб жанчыну ратаваць.
Да яе прыйшоў хлапчына,
Даў ад смерцi журавiну.
I паднялася Камiла,
Адразу ж пра дабро забыла:
«Усё. Я з'ела журавiну.
Цяпер я ваша гаспадыня».
Усе з яе смяюцца зверы:
«Гаспадынi мы ня верым!
У нашым лесе i дарэмна
Вось такая не патрэбна.
Даравалi ёй жыццё,
Яшчэ выслухай ныццё».
Прыляцела iзноў пчолка:
«Ад тваiх слоў неяк горка.
Трэба паглядзець, магчыма,
На свет iншымi вачыма.
Дам табе, мая жанчынка
Свае вочы на хвiлiнку».
I Камiла стала пчолкай:
«Не хачу быць болей жонкай!
Мяне гэта так цiкавiць,
Што людзей змагу я джалiць!»
Да Яўгена падлятае,
У сэрца джала выпускае.
Камiла ўпала i памерла,
Бо жыць па-людску не хацела.
А ў караля ўзняўся жар,
I ён гарыць ўвесь, як лiхтар.
Стала Ядзя на каленi:
«Татачка, жывi мiленькi!»
I прыносiць журавель
Чароўну Змiцера купель.
Выхадзiлi караля,
Як калiсьцi жураўля.
«Я за сваё выратаванне
Гатовы выканаць жаданне.
«Жаданне, татачка, адно ̶
Хацеў унукаў ты даўно.
Таму не трэба нам журыцца,
Хацеў Змiтрок на мне жанiцца».
I гаворыць дзiк касматы:
«Усё. Iдзём да вас мы ў сваты!
Усiм забродам гадавалi,
Каб цяпер за так аддалi!!!»
«Няма куды ад вас дзецца
Аддаю вам каралеўства.
Будзем жыць мы разам ў замку,
Пець буду ўнукам калыханку!»
Тут выходзiць барсучок:
«Ты пакiнеш нас, Змiтрок?»
Падыходзiць сумны вожык:
«Я табе грыбоў дам кошык!»
Выйшаў i мядзведзь са скiбкай:
«Як, Змiтрок, табе не брыдка?
Будзеш жыць, як пустадомак
У замку нейкiм невядомым.
А сад твой больш не зацвiце,
Не пройдзеш босы па расе.
Не возьмеш у ручанькi зямлiцы,
I не пап'еш вады з крынiцы.
У замку рана ты прачнешся
Ад таго, што сум на сэрцы…»
Выйшаў Змiцер на калоду,
Кажа сваяму заброду:
«Свет настолькi наш прыгожы,
Не купiць яго за грошы.
Ты нас, Бацька, выбачай,
Не пакiнем мы свой рай.
Нам не трэба каралеўства,
Каралеўства ̶ наша сэрца!
Будзем жыць ў хацiне разам ̶
Гэта будзе лепшым часам!!!»
май-чэрвень 2011 г.