Бегемоцiк
«Бегемоцiк, Бегемоцiк!
Ты чаму разявiў роцiк?
Цi сабраўся песню пець?
Можа муха заляцець».
I гаворыць Бегемоцiк:
«Я таму разявiў роцiк,
Бо сказаць усiм хачу,
Што я зараз палячу».
«Бегемоцiк, Бегемоцiк!
У цябе ж такi жывоцiк!
Як ты будзеш з iм лятаць?
Можа, лепш на лыжы ўстаць?»
«Я надзьмуюся, як шарык,
Стану лёгкi, як камарык,
Буду лётаць, быццам хмарка,
Па-над нашым заапаркам!»
чэрвень 2011 г.