Алежак i арэшак
Ходзiць тоўсценькi Алежка,
Цэлы дзень ён есць арэшкi.
З'еў адзiн, бярэ другi.
Памiж iмi пiрагi.
Цэлы дзень жуе, жуе,
Дыхнуць зубкам не дае.
Раптам раздалося: «Цок!»
Аб арэх зламаў зубок.
Мацi кажа: «Што, сыночак,
Мышцы аддадзiм зубочак?
Забярэ яна старэнькi,
А табе дасць маладзенькi».
верасень 2011