Сьвіркун.
п. унучку Міхасіку.
Сьвіркун.
Сьвіркун шэры так падобны
Да пражэры саранчы,
Толькі іншыя памеры
Ды інакшы апетыт.
Не лятае ён зь іх зграяй
Ад калмыкаў да башкір,
Ад палёў, што кветы маюць,
Да зялёных садавін.
Не з’ядае на пустэчу,
Як яны, апошні ліст,
Спаконвеку, з чалавекам,
Ён, танцор ды гарманіст!
17.10.15.