Дзецям.
Дзецям.
Нашу мову ня зьведалі
На гадах, вы, малых…
Дочка з сынам - вы бедныя…
Гэта я вас зьбядніў.
Гэта я вас адвёз,
Хай, не ў Цемрыракань,
Але ў кут без бяроз,
Стэпам гэтым аддаў.
Ля бабулі не чулі вы
Казак з лесу, балот,
Курганоў, з продкаў вугалем,
Бачыць вам не прыйшлось.
Далягляды шырокія
Вам адкрыла жыцьцё,
Каб буялі ды помнілі
Аб Радзіме сваёй.
-14.04.16.