На каньках
Вечар, лёд у агнях,
А над елкай — месяц.
Едуць, едуць на каньках
Міхасёк з Алесем.
Бачаць хлопцы: Таня
То ўпадзе, то ўстане.
— Ой, ізноў я на баку!
Дай хутчэй, Алесь, руку.
— То трымайся, калі ласка,
Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе
Не пакінем у бядзе.