Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Верабей

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Верабейка:
– Ціў-ціў-ціў! –
Муху дзюбаю злавіў.
А таму, што быў ён добры,
То з сябрамі падзяліў.

Елі муху ўсе са смакам.
Шчабяталі:
– Дзякуй!
– Дзякуй!

Тарзан

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Наш цюцька Тарзанчык
З'еў хлеба акрайчык,
Дзьве булкі,
Пяць бульбін,
Адзін абаранчык,
Усе косці без мяса
І скуркі каўбасак,
Курыныя лапкі,
Кісель
І аладкі.
І дрэмле "гаротны" –
Як цюцька галодны.

Спі, Аленка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Спі, Аленка, маленькая, спі.
Вунь пад зорамі дрэмлюць палі.
Вецер коўдраю іх пакрывае.
— Як мяне?
— Як цябе, дарагая.
— Хто ім казачку бая?
— Бары.
— Хто ім песню спявае?
— Вятры.
— Хто іх туліць?
— А туліць зіма.
— Хто да працы разбудзіць?
— Вясна.

На каньках

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Вечар, лёд у агнях,
А над елкай — месяц.
Едуць, едуць на каньках
Міхасёк з Алесем.

Бачаць хлопцы: Таня
То ўпадзе, то ўстане.
— Ой, ізноў я на баку!
Дай хутчэй, Алесь, руку.
— То трымайся, калі ласка,
Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе
Не пакінем у бядзе.

Год і яго род

Няма галасоў

Год стары дзяцей склікае,
Ён да ўсіх пытанні мае.
Сеў паважна ў крэсла:
— Што, вясна, прынесла?
— Я прынесла травы, кветкі,
Птушак ў неба, рыбу ў сеткі.
— А я, лета, нясу хлеба,
Маю ягад, колькі трэба,
Ўсе зграбаю сенажаці.
Не сяджу ніколі ў хаце.
Людзям — збожжа, дрэву — плод,
Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд.
— Я, татуля, твая восень,
Змалаціла ўсё калоссе.
Ў садзе яблыкі паспелі,