Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Крыкуны

Няма галасоў

Ходзіць курыца
Ля хаты,
А за ёю —
Кураняты.

Ох
I галасістыя
Камячкі
Пушыстыя!

Дзюбка —
Нібы семечка,
Рот —
Такі маленечкі,

Ды як дзеляць
Чарвяка,
Хоць ты вушы
Затыкай.

А вазьмі ты
Іх крані,
З агарода
Прагані,

Гэткі вэрхал
Падымаюць,
Што ўсе куры
Прылятаюць...

Але раптам
Пацямнела,
Дзесьці побач
Загрымела,

Шумна вецер
Закіпеў
У лістоце
Пышных дрэў,

Курыца —
Бліжай да хаты,
Ёй пад крылы —
Кураняты.

Папрыціхлі
Крыкуны:
Хмар спужаліся
Яны.

Іншыя вершы аўтара