Крыкуны
Ходзіць курыца
Ля хаты,
А за ёю —
Кураняты.
Ох
I галасістыя
Камячкі
Пушыстыя!
Дзюбка —
Нібы семечка,
Рот —
Такі маленечкі,
Ды як дзеляць
Чарвяка,
Хоць ты вушы
Затыкай.
А вазьмі ты
Іх крані,
З агарода
Прагані,
Гэткі вэрхал
Падымаюць,
Што ўсе куры
Прылятаюць...
Але раптам
Пацямнела,
Дзесьці побач
Загрымела,
Шумна вецер
Закіпеў
У лістоце
Пышных дрэў,
Паляўнічы
Сёння ў Міхалкі
Настрой ваяўнічы:
Сёння Міхалка
Як ёсць паляўнічы!
Стрэльбу з карчажкі
Закінуў за плечы,
Якую зрабіў
Яшчэ ўчора на печы.
А каля ганка
Цэлую жменю
Насыпаў патронаў сабе
У кішэню.
Ну, а патроны —
Усе баявыя:
Каменьчыкі,
Костачкі з вішань сырыя...
Куды ж ён спяшае,
Падмазаўшы пяткі?
А побач — бярэзнічак,
Там — курапаткі...
Як птушак убачыў,
Дождж
На нябачным
Дождж
Кані
Прыскакаў з далечыні,
Пераскочыў
Цераз плот
I пабег
У агарод.
Паляцеў далей
У сад,
Напалохаў
Куранят,
Завярнуў
На сенажаць
Штосьці сену
Пашаптаць
I схаваўся
За гарой
Пад вясёлкавай
Дугой.